Воўк-субяседнік змяніўся ў чарговы раз. Гаўла раздражнялі такія перамовы. Ён не мог вызначыць, хто з іх галоўны.

– Дзякуй, што прыйшоў да нас, Гаўл. Мы можам дапамагчы, і не толькі войскам. У нас вялікія поспехі ў вырабе прылад для забойства. Але… Мы не будзем дапамагаць нявернаму.

– Не разумею. Што значыць верны ці няверны, хто такі Прарок, чаму вы завяцеся апосталамі і дзе важак зграі? І чаму, урэшце, вы ходзіце вакол мяне і гаворыце па чарзе?

– Звычайна мы не распавядаем сваёй гісторыі няверным. Аднак, улічваючы, што цябе мог паслаць Месяц… Слухай.

Кола ваўкоў зрабіла крок у правы бок.


Гісторыя пра прарока

Сто дванаццаць гадоў таму мы былі звычайнай зграяй. Мы палявалі на трусоў і птушак, будавалі фермы, адганялі ад межаў іншыя зграі. У нас былі важакі, якія казалі што рабіць, судзілі нас. А раз на пяць-шэсць гадоў яны біліся з маладымі ваўкамі, каб даказваць, што яшчэ маюць права займаць сваю пасаду. Не будзем доўга распавядаць пра былыя часы. Ты і сам ведаеш, як жывуць зграі.

Усё змянілася сто адзінаццаць гадоў таму – нарадзіўся вялікі прарок. Гэты воўк быў непадобны да іншых. Як адарваўся ад матчынай цыцкі, ён днямі сядзеў у хаце і чытаў усё, што мог знайсці. Разварушыў нашы скураныя скруткі з гісторыяй зграі, схемамі пабудовы хат і ферм, запісамі традыцый. Іншыя ваўкі смяяліся з яго, бо прарок нават не ўмеў здабываць ежу. Выпраўляўся на паляванне, а вяртаўся з пустымі зубамі. А таму еў ягады ды яйкі птушак, якія робяць гнёзды на зямлі. Часам шанцавала і ён ласаваўся аб’едкамі ад абеду іншых ваўкоў.

Купите полную версию книги и продолжайте чтение
Купить полную книгу