– Якi тут перадых! – запярэчыў Кастусь. – Узiмку адпачнем!

– Ну як пажадаеце, – цетка кiнулася ў гарод, ратаваць бульбу ад жукоў. – Можна i збегаць, калi дажду не будзе.

– Не будзе, – паспяшыў запэўнiць старую Кастусь. – Я прагноз па радые чуў – яшчэ тыдзень без дажду абыйдзецца.

Але прагноз не спраўдзiўся. Назаўтра зранку паліў дождж. Нядоўгі, рэдкі. Пабрызгаў з поўгадзіны і сціх. Паліць не паліў, а напаганіў. Перабіў усю ахвоту ісці ў лес. Ну яно і добра. Трэба ж і перадыхнуць крышачку. А то акрамя лесу анiякiмi iншымi справамi займацца не было часу. Кастусь нарэшце падрамантаваў заваліўшыйся плот. Вольга ператрэсла ўсе дываны, перамыла ў хаце, павыкiдвала на сметнiк старыя газеты, дзiравыя каструлi i яшчэ безлiч розных, як здавалася Мар’i, карысных рэчаў. Машка з Ангелiнай пад пільным даглядам бабулі выпалолі ўвесь гарод i зноўку падалiся на сяло.

Дзень скончыўся. Заход абяцаў назаўтра добрае надвор’е. Пагадзіліся збегаць ранкам у лес. Не так у заробкі, як у ахвотку. Але ранкам зноў сыпануў дождж. Лес адклаўся.

І так амаль два тыдні. З ранку дожджык, а потым сонца. Яно, канечне, можна было б і схадзіць, але збіраць мокрыя ягады асаблівага жадання не было. Ды i мiнулы азарт прапаў. Ды i гароднiна ўжо прасiлася з градак у слоiкi. А тут ўжо не да чарнiц.

Так і абсыпаліся апошнія ягады, не дачакаўшыся пакуль на іх хто-небудзь зверне ўвагу.

Зяць у перспектыве

З самога ранку Сяргей тупаў па хаце без настрою. Адпачынак толькі пачаўся, а яго ўжо цягнула на працу. I ўсе з-за жонкi, з-за гэтай, хай таму павылазiць, хто сказаў лепшай паловы жыцця! I чаму гэта нашы жонкi чакаюць выхадных альбо адпачынку, каб загрузiць нас працай, i тым самым сапсаваць настрой на ўвесь астатнi час? Хiба на гэта не iснуе буднiх дзен? Дык не! Толькi збярэшся на рыбалку, вырашыш паваляцца ў ложку да абеду, цi проста навесцi парадак у сваiх жалезках i думках, як жонка навыдумляе розных спраў, якiя анi ў якiм разе нельга адкласцi на потым, якiя неабходна зрабiць менавiта зараз, у гэтую хвiлiну. Ну i дзе тут не будеш злавацца? А яна, як назло, будзе ўвесь час верашчаць над вухам, выдумляючы ўсе новые справы i даючы процьму карысных парад, якiя на самой справы анiякай карысцi i не маюць.

Купите полную версию книги и продолжайте чтение
Купить полную книгу