Паміж 1524 і 1530 гг. Антоніа да Карэджа (Correge) выканаў у купале Пармскага сабора велізарную фрэску «Ўнебаўзяцьце Багародзіцы». Нароўні з працамі Карэджа ў купале сабора паўсталі і яго знакамітыя алтарныя выявы, сярод якіх «Адпачынак на шляху ў Егіпет» з карагодам анёлаў. Чаша з вадой цудоўнай крыніцы ў руцэ Дзевынапаіць сына. Іосіф толькі што сарваў фінікі з пальмы, каб накарміць яго. У глыбіні бачны анёл, які прывязвае да дрэва стомленага асла. Вышэй – радасныя анёлы ў аблоках, аблітыя цёплым залацістым чароўным святлом.


Рэпрадукцыю карціны Карэджа «Адпачынак на шляху ў Егіпет» на марцы Мадагаскару (1984 г.) і «Уцёкі ў Егіпет» на марцы Парагваю (1971 г.) – рэпрадукцыя карціны Міхала Пахера (Michal Рacher)


Адпачынак на шляху ў Егіпет – папулярная тэма ў мастацтве. Дзева Марыя і Немаўлятка сядзяць на фоне пэйзажу, звычайна пад пальмавым дрэвам. Язэп прысутнічае тутака ж, асёл бачны на заднім пляне. Пажыткі ўцекачоў, злучаныя ў вузел, ляжаць на зямлі. У гары лятаюць анёлы і прыносяць ім ежу. Але малюнкі на марках не адлюстроўваюць падарожжа па пустыні. Гэта зьвязана з сымбалічным паданьнем абставін уцёкаў. Так, прысутнасьць на карцінах пальмавага дрэва, знака сьвету, давала падставу бачыць у гэтым сюжэце ілюзію на ўваход у Іерусалім, калі дарогу Выратавальніку высьцілалі пальмавымі галінамі.


Рэпрадукцыю карціны Караваджа «Адпачынак на шляху ў Егіпет» на блёку выпусьціла ў 2009 г. пошта Сан Марына


Калі ў ляндшафце, адлюстраваным мастаком, ёсьць некалькі дрэў, то адно зь іх абавязкова будзе пальма.


У 1992 г. пошта Венэсуэлы выпусьціла блёк з рэпрадукцыяй карціны Луціа Рываса. Сьвятая сям’я прыйшла ў Егіпет. І адзін з мясцовых жыхароў адчуывае незвычайнасьць прышэльцаў і радасна вітае іх


Пра жыцьцё Сьвятой сям'і ў Егіпце ў Бібліі няма ніякіх зьвестак. Але мастакі не маглі не адюстраваць у сваіх творах гэты пэрыяд. Вядома, гэтыя працы плод іхай фантазыі. Удалося адшукаць толькі адно паштовае выданьне, на якім мы можам убачыць момант прыбыцьця Сьвятой сям’і ў Егіпет.

Задумаемся, чаму Марыя, якая верыла і ведала аб Боскім паходжаньні яе Сына, як ведаў аб гэтым і Язэп, чаму яны не разважаючы рушылі ў вельмі далёкі і небясьпечны шлях? Чаму не разважалі: што можа зрабіць хай сабе і цар Боскаму Дзіцятку? Дзеяньні іхнія тлумачацца поўнай і беззаганнай верай у Бога і падпарадкаваньнем Слову Божаму. Але Марыя не чула гэтага Слова, яна адклікнулася на словы Язэпа мужа свайго. І гэта прыклад сямейных адносін, прыклад поўнага даверу і павагі.


«Сон Язэпа» – марка з выявай рэпрадукцыі карціны мастака Гаэтана Гандольфі (Gaetano Gandolfi) фірмы «ZAZZLE» USA


«А як Ірад памёр, – вось, анёл Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу ў Егіпце і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную і ідзі ў зямлю Ізраілеву; бо памерлі тыя, што шукалі душы Дзіцяці. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную і прыйшоў у зямлю Ізраілеву. Але пачуўшы, што Архелай валадарыць ў Юдэі замест Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды ісьці; і атрымаўшы ў сьне наказ, адышоў у межы Галілейскія, і, прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назавецца» (Мацьвея 2:19—23).

У процілегласьць руху зьлева направа ва ўцёках у Егіпет на карцінах эўрапейскіх мастакоў, якія паказваюць вяртаньне з Егіпту – рух справа налева і Ісус ужо значна падросшы.

Пра вандраваньне Сьв. Сямейства ў Егіпет захавалася мноства паданьняў. Зь іх адно абвяшчае, што, калі Язэп з Дзіцяткам і Яго Маці ўвайшлі храм, дзе было 365 ідалаў, то ўсе ідалы ўпалі на зямлю і зьнішчыліся, і выканалася над імі слова прароцкае: «Вось, Гасподзь сядзіць на воблаку лёгкім і прыбывае ў Егіпет. І затрымцяць ад аблічча Яго ідалы Егіпецкія, і сэрца Егіпта растане ў ім» (Ісая 19:1).