«Вяртаньне з Егіпту» бачым на марцы Парагваю (1971 год), дзе разьмешчана рэпрадукцыя карціны мастака Марцірыоса (Maestro De Los Martirios). Маленькі Ісус ужэ можа вяртацца на радзіму не на руках маці, а пеша. На марцы пошты Аўстраліі (2011 г.) ў далечыні відаць, як падаюць і развальваюцца ідалы.


Якая ж адважная была Марыя, калі, пачуўшы словы Язэпа аб тым, што трэба ісьці, узяла Дзіцятка і ноччу накіравалася ў невядомы шлях. Яны былі адважныя, бо ахоўвалі сваю сям’ю, жыцьцё свайго Дзіцяці ад бязьлітаснага Ірада.

Сьвяты Павал нагадвае: «Бог не даў нам Духа боязі, але сілы, любові і разважлівасьці» (2 Цім 1, 7). Гэта значыць, што, дзякуючы Божай ласцы, мы таксама пакліканыя да такой жа адвагі і разважлівасьці ў барацьбе за хрысьціянскую сям'ю, за кожнае ненароджанае і народжанае жыцьцё.

Мадонна – мая Спадарыня

Першым, хто намаляваў выяву Божай Маці, гэта Эвангеліст Лукаш. Згодна з паданьнем, ён пісаў выяву Багародзіцы з Самай Чысьцюткай Дзевы Марыі і Богамаці, убачыўшы Сваю Выяву, прамовіла: «Мілата Якая нарадзілася ад Мяне і Мая з гэтым абразам ды будзе».


Намаляваў гэту падзею Джо́рджа Ваза́ры (1511—1574) італьянскі мастак, архітэктар і аўтар «Жыцьцяпісаў», заснавальнік мастацтвазнаўства. Пошта Італіі ў 2011 г. адлюстравала карціну на блёку


З той пары да нашага часу была намалёвана вялізарная колькасьць выяваў Маці Божай. Ад выяваў на сьценах Рымскіх катакомбаў і да сучаснага мастацтва. Так толькі Рафаэль намаляваў 42 карціны, прысьвечаныя Мадоньне. Альбрэхт Дзюрэр стварыў акрамя аддзельных карцін цыкл гравюр «Жыцьцё Марыі». Больш дваццаці работ прысьвяціў Мадоньне Бэльліні…

Найбольш вядомы твор Альбрэхта Дзюрэра «Сьвята ружанцаў» (1506, Прага, Нацыянальная галерэя). На гэтай карціне Мадонну з Немаўлём ушаноўваюць імпэратар і Папа рымскі, а за імі – натоўп народу, у якім Дзюрэр намаляваў, у тым ліку многіх сваіх сучасьнікаў. Мадонна, Немаўля-Хрыстос і Сьвяты Дамінік, заснавальнік братэрства пацерак, раздаюць вянкі з руж укленчаным, якія моляцца. Чальцы братэрства пераконвалі вернікаў не проста перабіраць пацеркі, а ўяўляць, што іх пацеры – гэта ружы: белыя, сымбалізуючыя чысьціню Дзевы Марыі, і чырвоныя каралі нагадваюць пра кроў Хрыста. Таму карціна мае дзьве назвы «Сьвята пацерак» і «Сьвята ружовага вянка».


Пошта рэспублікі Нігер разьмясьціла відарыс гэтага цудоўнага твору на сваім паштовым блёку ў 1979 годзе


Ззаду справа стаіць перад дрэвам экстравагантна апрануты малады чалавек. Так мастак намаляваў сябе. Ён назірае за разьвіцьцём падзей перад ім і чытае пры гэтым дакумэнт, на якім Дзюрэр зьмясьціў свой подпіс і дату: 1506.

У карціне, якая лічыцца адной з самых выбітных прац Поля Гагена, перад намі «таіцянская» Марыя трымае маленькага Ісуса на руках, які далікатна прытуліўся да сваёй маці. У абодвух можна ўбачыць німб над галавой. Праходзячыя міма дзяўчыны, угледзелі гэту зьяву і схіляюцца перад Імі. Склаўшы рукі перад грудзьмі, яны шлюць Ім усякія добрыя пажаданьні. Ззаду іх лунае над зямлёй анёл з блакітнажоўтымі крыламі. Мастак упрыгожвае гэту незвычайную падзею ўсімі даступнымі мэтадамі і фарбамі, выкарыстоўваючы яркую маляўнічасьць прыроды.


Пошта Гвінэі Экватарыяльнай у 1974 годзе выпусьціла марку і картмаксімум з рэпрадукцыяй карціны Поля Гагена «Ia Orana Maria» (у перакладзе з таіцянскага – «Мы молімся табе, Марыя»; яшчэ адна назва «Авэ, Марыя»), напісанай ім у 1891 г. пасьля свайго першага прыбыцьця на Таіці


Кампазыцыя «Мадонна Ларэта» ўпрыгожыла фамільную капэлу Кавалетці ў царкве Сант-Аўгустына ў Рыме.


У 1967 годзе пошта Парагваю разьмясьціла на марцы дэталь карціны «Мадонна Ларэта» (Мікеланджэла Караваджа, каля 1601—1603, Рым, царква Сан-Аугустына)