Альгерд падчас Літоўска-Маскоўскай вайны 1368—1372 зьдзейсьніў тры паходы ў 1368, 1370 і 1372 на Маскву, але крэмль захапіць яму не ўдалося. Толькі прыставіў дзіду да варот крамля.
Альгерд ля варот Маскоўскага крамля (1368). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Не даваў спакою ён і крыжакам. Некалькі разоў нападаў на Лівонію, дайшоў аж да Юр’ева (сучасны Тарту), змог разьбіць Каралевац (Кёнігсберг).
Літве 1000 гадоў. Блёк пошты Летувы, выдадзены ў 2004
У цэнтры блёку марка «Альгерд. Бітва на Сініх водах. 1362». Зьлева – «Гіраічная абарона Піленаў 1336». Справа – « Хрышчэньне Літвы 1387». Знізу – «Вітаўт у Грунвальдзкай бітве 1410». На полі блёку: Грунвальдзкая бітва (фрагмэнт). Ян Матэйка (1838 -1893).
Не жылі спакойна пры Альгердзе і ўсходнія суседзі. Спрабаваў падпарадкаваць сабе Ноўгарад і Пскоў.
Магутны Кейстут
Кейстут заўжды дапамагаў свайму брату Альгерду і той меў у яго асобе моцную падтрымку. На долю самого Кейстута выпала ахова заходняй мяжы Літоўскай дзяржавы ад націску крыжакоў і гэтую задачу ён выконваў каля паўстагодзьдзя з вялікім посьпехам.
Кароль Літвы Міндоўг, Вялікі Князь Літоўскі Гедымін, Вялікі Князь Літоўскі Кейстут. Маркі пошты Летувы, выдадзенгыя ў 1920
Месцам свайго пасаду Кейстут абраў Трокі.
Нейдзе ў 1355 разьнеслася па Княстве слава пра набожнасьць і незвычайную прыгажосьць жрыцы самага вядомага капішча жамайткі Біруты. Пачуў пра гэта і князь Кейстут. Ён падсьцярог жрыцу, калі тая гуляла па беразе мора і быў зачараваны прыгажосьцю дзяўчыны. Той жа ноччу разам са сваімі людзьмі князь напаў на жытло вайдэлотак і выкраў Біруту.
Тракайскі замак, пабудаваны Кейстутам. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Кейстут таксама быў прыгожым ваяром. Захавалася апісаньне знешнасьці Кейстута, зробленая крыжакамі ў 1361 годзе: «Кейстут быў высокі, статны, прамяністыя вочы гарэлі на бледным твары, доўгія валасы пакрывалі яго галаву, сівая барада спадала на грудзі. Скупыя былі яго вусны, але кожнае слова шмат значыла. Калі ён пагражаў, то на ілбе ўздуваліся жылы. Увесь выгляд яго будзіў страх». Бірута згадзілася на шлюб.
Бірута і Кейстут. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Адносна лёсу Біруты меркаваньні гісторыкаў разьдзяліліся. Напрыклад, Э. Гудавічус і І. Баранаўскенэ, цвердзяць, што Бірута была забітая пасьля сьмерці Кейстута. Іншыя цьвердзяць, што жыла яшчэ доўга і была акружаная павагай. Яны спасылаюцца на словы польскай дэлегацыі ў час спрэчак з Ордэнам.
Сучасьнікі пакінулі сьведчаньні пра Альгерда як пра загартаванага ў паходах чалавека, які вёў суровы лад жыцьця, быў непераборлівы ў ежы і зусім не ўжываў хмельных напояў. Адзін з маскоўскіх летапісцаў даў нашаму гаспадару такую характарыстыку: «Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум і падпарадкаваў шмат земляў. Свае паходы рыхтаваў скрытна, ваяваў не колькасцю ваяроў, а розумам і ўменьнем». За часы Альгерда Вялікае Княства стала яшчэ больш моцным палітычна і эканамічна, у гарадах краіны развіваўся гандаль і рамёствы; беларускае праваслаўе займела сваю мэтраполію; развіцьцё атрымала прабеларуская («руская» ці, другая назва, «літоўская») мова, літаратура і культура, наша мова выкарыстоўвалася ў якасьці дзяржаўнай. На прабеларускай пісаліся акты, граматы, статуты, рабіліся пераклады кніг.
Альгерд з прыхільнасьцю ставіўся да хрысьціян. Ён сам паставіў дзьве царквы ў Віцебску. Абедзьве ягоныя жонкі Марыя і Юліяна будавалі новыя хрысьціянскія храмы. Баярын Альгерда Гаштольд заснаваў колькі каталіцкіх касьцёлаў. У той час Вільня займела францысканскі кляштар. Але, нягледзячы на гэта, былі выпадкі, пакутаў за хрысьціянскую веру. Трое такіх пакутнікаў Ян, Антоній і Яўстахій праваслаўнай царквой абвешчаны сьвятымі. Паводле летапісаў, сам Вялікі Князь Альгерд незадоўга да сьмерці прыняў праваслаўную веру і быў пахаваны ў царкве Прасьвятой Багародзіцы ў Вільні.