Была, некалі, ў іх у лесе, крыніца свая. Выцякала яна з далёкага канца лесу. Празрыстым серабрыстым раўчуком бегла праз лес. – Якая смачная была вада з той крыніцы! Піў бы, і піў! Але, аднойчы, зваліўся ў гэты ручай велізарны камень. Перагарадзіў ён ручай. – Ніяк яму праз гэты камень ня перабрацца. Спыніўся ручай. Разліўся шырока. – Але, камень такі вялікі, што яго не абыдзеш, бокам не абцячэшь. І струмень паступова ператварыўся ў балота.
– Эх! – Кажа вожык. – Вось, пайсці б, ды прыбраць гэты камень! І была б у нас зноў свежая, крынічная, вадзіца. І жыхары нашага лесу не пакутавалі б ад смагі. А балота ня губіла, ня гнаіла б наш лес. – А то, у нас хутка і лесу здаровага не застанецца. Вунь, якія дрэвы на балоце растуць! Крывыя і чэзлыя.
Тут заяц Вушасцік побач прабягаў. Пачуў ён, што вожык кажа і крыкнуў: – А, і сапраўды! Даўно пара прыбраць гэты камень!
– Вось, пайду, ды прыбяру гэты валун! – Сказаў вожык.
– Вожык, давай, я табе дапамагу!
– Добра! – Адказаў вожык. – Пайшлі!
Прыйшлі яны да каменя. Паглядзелі на яго: – Ух, які ён велізарны!
Сталі яны штурхаць камень. Штурхалі. Штурхалі. Ніяк камень ня выштурхваецца. Мала таго, што ён цяжкі, дык яшчэ і да свайго месца прырос трывала. Урос у яго намёртва. Ні на міліметр нават не паварушыўся. Стаміліся вожык і заяц. З сіл выбіліся.
Праходзіў міма лось. Убачыў ен вожыка і зайца, падышоў да іх.
– А што гэта вы робіце? – Пытаецца лось.
– Ды вось, хочам гэты камень прыбраць, каб ручаёк вызваліць. – Калі скінем гэты камень на абочыну, то балота зноў ператворыцца ў серабрысты, бразгучы, ручаёк. І ў жыхароў нашага лесу з'явіцца свая чыстая, крынічная, вада. А дрэвы ў лесе не будуць больш расці кволымі і чэзлымі.
– Давайце, я вам дапамагу! – Кажа лось. – Вось я, які вялікі і дужы!
Упёрся лось галінастымі рагамі ў камень. Стаў штурхаць камень. Штурхаў, штурхаў. Ледзь рогі ня паламаў. Але, камень нават і не зварухнуўся.
– Які цяжкі камень! – Сказаў лось, сапучы і сапучы. – Нават я, такі моцны, не змог яго зрушыць.
Раптам, бачаць яны, ідуць міма зубры.
– Вось гэта горы! – Сказаў заяц. – Зубры лёгка гэты камень ссунуць!
– Добра! – Сказалі зубры. – Прыбярэм мы гэты валун. Бо, мы і самі без свежай вады пакутуем. Вунь, якія мы велізарныя! І вадзіцы нам трэба шмат.
Падышлі зубры да каменя. Упёрліся магутнымі нагамі ў зямлю. Пачалі штурхаць камень сваімі рагамі. Штурхаюць, штурхаюць, аж пара з ноздраў і шкуры ідзе, валіць клубамі. – Усе бескарысна! Камень і не думае зрушвацца! Вельмі здзівіліся зубры. – Ну не ведаем! – Кажуць зубры. – Нават калі мы не справіліся, самыя моцныя ў гэтым лесе, то ніхто ўжо не справіцца.
Засмуткавалі звяры.
І тут, да зайца Доўгае Вуха, ідэя прыйшла.
– Эўрыка! – Закрычаў заяц. – Я ведаю, як нам гэты камень з месца зрушыць. – Трэба ўсіх жыхароў нашага лесу паклікаць. Усе, разам, мы значна мацней, чым лось, і нават, чым зубры.
Пачалі яны ўсіх лясных жыхароў склікаць. З усяго лесу прыйшлі лясныя насельнікі. Усе прыйшлі. Ну, ці амаль усё. Жабы не захацелі дапамагаць прыбраць камень. – Ква! – Сказалі жабы! Нам і ў балоце нядрэнна жывецца!
Сталі звяры разам штурхаць камень. – Нават, разгайдалі яго трошкі. Але, зрушыць, і адсунуць у бок, ніяк не атрымліваецца. – Што рабіць?
– І, тут зямля непадалёк ад каменя заварушылася, утварылася норка, і з яе вылез крот.
– Мы, краты, таксама хочам дапамагчы вам зрушыць камень. – Сказаў крот. І краты пачалі капаць каля каменя вялізарную нару.
– Ух, ты, якая ўырокая ды глыбокая яма атрымалася! – Усклікнулі звяры. – Давайце мы валун у гэтую яму скінем!
І ўсе жыхары лесу пачалі штурхаць камень у яму.