– Схаваюся, зашыюся, пад кусцік. Пасплю трошкі. І зноў цалюткія дзень, ды ноч, бегаю, сляды свае блытаю. Ворагаў са следу збіваю.

– Тут не да тлушчу, застацца б жывым!

ЯК ПЧОЛЫ МЯДЗВЕДЗЯ ПРАВУЧЫЛІ

Ідзе мішка Касая Лапа па лесе. Галодны. Чым бы пажывіцца шукае. Раптам, бачыць, ляціць яму насустрач пчолка Жужа.

– Добры дзень мішка Касая Лапа!

– І табе добры дзень, пчолка Жужа! А куды гэта ты ляціш?

– Лячу я на далёкі луг. Там канюшына чырвоная, салодкая, заквітнела.

– А можна, я з табой пайду, салодкай канюшыны паспытаю?

– Вядома, пайшлі! Луг вялікі і канюшыны на ўсіх хопіць.

Паляцела пчолка Жужа наперад, а мядзведзь Касая Лапа следам кеўляе.

Прыйшлі яны на луг. А там канюшыны бачна-нябачна! Стала пчолка пералятаць з кветкі на кветку, салодкі нектар зьбіраць. Мішка ж, ухапіў лапай некалькі кветак, пажаваў, ды і выплюнуў. – Хіба, гэтым, можна насыціцца?

А Жужа, ужо, назад зазбіралася з поўнымі вядзерцамі кветкавага нектару. – Дай мне адно вядзерца. паспрабаваць хачу. – Просіць Крывая Лапа.

– Не, Міша, – кажа яму пчелка, – не магу я даць табе гэты нектар! – Гэтыя вядзерцы я павінна аднесці ў вулей. З нектара мы зробім салодкі духмяны мёд і накормім нашых малых. – А калі я аддам нектар табе, то нашы дзеці застануцца галоднымі.

– Ах, так? – Раззлаваўся, тут, мядзведзь. – Ну, тады, я прыйду, і ўвесь мёд у вас адбяру!

– Вось, я які вялікі і дужы! А вы малюсенькія. Што вы мне зрабіць зможаце?

Нічога не адказала пчолка Жужа, Толькі, бзыкнула абурана і да сябе ў вулей паляцела.

Увесь дзень пчолка Жужа, і яе сяброўкі, лёталі, збіралі кветкавы нектар. Поўныя соты мёду атрымаліся!

А тут, і мядзведзь заявіўся стомлены, галодны, і злы. – Аддавайце, пчолы, мой мёд! – раве Касая Лапа.

Здзівіліся пчолы – Хіба, гэта, твой мёд? – Хіба ты на луг лётаў? – Хіба ты нектар з кветак збіраў? – Хіба ты з гэтага нектара мёд рабіў? – Не, мядзведзь, не аддадзім мы табе мёд!

– Ах, не аддасце? – раве Касая Лапа. – Ну, тады я яго, у вас адбяру! І вуллі вашыя ўсе перавярну, разбуру! – І мядзведзь пакульгаў прама да пчаліным вулляў.

Забзыкалі пчолы, злосна. Сталі ў рой збірацца. А потым, як накінуцца на мядзведзя! І давай яго з усіх бакоў джаліць!

Круціўся мішка, круціўся, спрабаваў ад пчол адбівацца. Лапамі кіпцюрастымі махаў, ды ўсё бессэнсойна. Ні адной пчалы не здолеў зачапіць. А ў самога мядзведзя ўжо і нос увесь распух і вочы заплылі, толькі вузкія шчылінкі засталіся. А ўсё ніяк да вулля падабрацца не можа.

Нарэшце, не вытрымаў Касая Лапа пчаліных укусаў. Павярнуўся, і, што ёсць духу, стаў уцякаць прэч ад вулляў. Толькі падэшвы мядзведжых лап зіхацяць. А пчолы ляцяць следам і джаляць мішку ў гэтыя, самыя, падэшвы.

А потым пчолкі вярнуліся назад дадому, ў вулей. Трэба маленькіх пчолак салодкім мёдам накарміць, калыханку ім праспяваць і спаць пакласці ў ложачкі.

А мядзведзю, так і трэба! На чужы каравай рот не разяўляй!

ЯК ВАВЕРКІ ПТУШАНЯТКА РАТАВАЛІ

Скача ваверка па па галінках дрэва. – Скок, скок! Прыг, прыг! Скача. Саспелыя шышкі выглядвае.

Раптам, чуе ваверка, быццам плача нехта: – Тив-тив! Фьють-фьють! – Жаласна так плача.

Прыгледзелася ваверка больш уважліва. – Дык, гэта ж птушачка малая плача, румзае, слязьмі горкімі заліваецца.

– Што здарылася? Чаму ты так горка плачаш? – Пытаецца ваверка ў птушачкі.

– Як жа мне не плакаць, як не сумаваць? – Адказвае птушачка ваверцы. – Ёсць у мяне гняздзечка ўтульнае у галінах дрэва, над кустамі дзікай маліны. Ёсць у мяне птушаняты малыя, падшыванцы гэткія. Нядаўна раздурэліся птушаняткі мае ў гняздзе, ды, адзін з іх з гнязда і выпаў. Прыйшлі дзеткі з блізкай вёскі за малінай, убачылі маленькае майго малога ды з сабой забралі, дадому да сябе панеслі. – Вось, я і плачу і сумую. прападзе сынок мой, птушанятка. Не выжыве ён у няволі. Не ведаю, нават, што і рабіць, як мне быць.