Пошта Бэльгіі выпусьціла ў абарачэньне ў 1992 г. блёк, на якім старонка з Служэбніка 1487 года. Пётр і Анрэй суправаджаюць Хрыста, Які бласлаўляе Якава і Яна, што схілілі перад Ім калені
Хтосьці могуць быць добрымі бацькамі, хтосьці адчувае пакліканьне быць добрым урачом або настаўнікам, або звычайным добрым работнікам. Як знайсьці гэта ў сабе? Як пачуць голас пакліканьня? Часам гэта проста, бо мы «ад пачатку» ведаем, кім мусім быць. І, часам гэта нам удаецца, а часам не. Я з раньняга ўзросту быў упэўнены, што буду лётчыкам. Не адбылося. Ці азначае гэта, што жыву не па прызначэньню? Не думаю, напэўна маё жыцьцё было скарэктавана. Ці я ад пачатку памыляўся і не зразумеў сваё пакліканьне? Толькі як яго зразумець? Як пачуць і не сысьці з правільнага шляху?
Продкі Ісуса Хрыста: «Элеазар», «Матан», «Якаў», Язэп», «Ёсія», «Еханія», «Аса», «Ёсафат», «Зарававель», «Эліякім», «Азор», «Садок». Ватыкан, 1991 г. Сэрыя «Аднаўленьне Сыкстынскай капэлы». Фрэскі ў люнэтах, Мікеланджэла Буанароці (1475—1564)
Грамадзкае служэньне Ісуса Хрыста ратаваньню людзей
Цуд у Кане Галілейскай
Так заклаў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і зьявіў славу Сваю; і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя. (Паводле Яна 2:11)
«На трэці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай, і Маці Ісусава была там. Быў таксама запрошаны Ісус і вучні Ягоныя на вясельле. І як не хапала віна, дык Маці Ісусава кажа Яму: віна няма ў іх. Ісус кажа Ёй: што Мне і Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзіна Мая. Маці Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое і зрабіце. А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры. Ісус кажа ім: напоўніце посуды вадою. І напоўнілі іх па бераг. І кажа ім: цяпер чэрпайце і нясіце да распарадчыка вясельля. І панесьлі. А калі распарадчык скаштаваў вады, якая зрабілася віном, – а ён ня ведаў, адкуль гэтае віно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду, – тады распарадчык кліча маладога і кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі паўпіваюцца, тады горшае; а ты добрае віно збярог дагэуль» (Паводле Яна 2:1—10).
Повадам да цуду стала прысутнасьць на вясельлі Маці Ісуса і Яе поўная даверу просьба. Збаўца, здаецца, не зьбіраўся зьдзяйсьняць гэты першы цуд на вясельлі. Але, бачачы вялікую веру і даверлівасьць Яго Маці, убачыўшы Яе спагаду да вясельных гасьцей, выканаў Яе просьбу.
Вера Маці ў Сына застаецца ўзнагароджанаю. Ісус, якому Яна цалкам аддае ініцыятыву, зьдзяйсьняе цуд, прызнаючы адвагу і пакору Маці.
Просьба Марыі: «…што скажа Ён вам, тое і зрабіце» (Паводле Яна 2: 5), застаецца заўсёды актуальнай для хрысьціян кожнай эпохі, а яе мэта – аднавіць цудоўныя вынікі ў жыцьці кожнага чалавека.
Пошта Рэспублікі Емэн у 1969 г. адлюстравала на марцы карціну (1499—1518) Франчэска Хаэндрыкса (Francesco Haendricks) «Вясельле ў Кане», дзе занатаваны момант, калі слугі выконваюць загад Ісуса: «Напоўніце посуды вадою»
У Кане Галілейскай першы цуд Ісуса вельмі незвычайны ў параўнаньні з іншымі вядомымі з кніг Эвангельля. Няма тут простых адносінаў – увераваў, таму стаў вылечаным. Ёсьць затое просьба Маці, упэўненай, што яе Сын можа дапамагчы. Ці Маці адмаўляюць?
Ці з-за гэтага цуду вучні ўверавалі ў Ісуса? Ці нам абавязкова патрэбен цуд, каб паверыць? А калі б цудаў не было? Ці вучэньне Ісуса само па сабе здольнае зрабіць людзей веруючымі, калі яны хочуць жыць паводле Эвангельля?
Хуан дэ Фландэс, «Вясельле ў Кане», 1500 г., (Мэтрапалітэн-музэй, Нью-Ёрк). Пошта Гамбіі (1996 г.)
Пэрспэктыва 2000 гадоў паказвае, што гэта так. Апісаныя апосталамі цуды прымаем «на веру» не ўнікаючы ў сутнасьць зьявы. Ператварэньне вады ў віно? Ну, калі так напісана, то можа быць. Нарэшце, ці гэта важна? Але вера ў Бога гэта не вера ў больш ці менш уражлівыя цуды. І гэта не значыць, што ў нашых малітвах не просім часам цуду. І здараецца, што Бог нас чуе…