15 і адпеў яго перад смерцю.

Святар не ведаў, да якой рэлігіі належыць Нарбут, бо той ужо не мог размаўляць і разважаць, а яго жаўнеры гэтага таксама не ведалі. Поп адпеў хворага і быў спакойны за яго душу, напісаў толькі вялікімі літарамі крэйдай на шыльдзе: «ПАМРЭ». Але хворы гэтага ўжо бачыць не мог.

Пасля гэтага, жаўнеры якія заставаліся ў халоднай хаце, прыкрылі яго тонкай тканінай, і Нарбут зноў пачаў адчуваць вечнасць. Рукі яму склалі крыжам, а ногі скруцілі паміж сабой. Аднак ён хутка пачуў падарожны званочак і ачнуўся – але мог толькі круціць галавой. Своечасова прыехаў палкавы доктар, выкліканы верным слугой Нарбута, каб адагрэць і адхукаць хворага, чым і ўратаваў прыгаворанага ад смерці.

Бацька любіў апавядаць пра гэтыя хвіліны, вера ў несмяротнасць душы, якую ён меў, змяніла тады яго аблічча, бо здавалася, што ў гэты момант яго душа сваімі вачамі бачыла свой шляхетны, спакойны, апошні прытулак.

Пасля гэткага дрэннага лячэння, ён цалкам страціў здароўе, да таго ж сказалася кантузія ўзімку пад Або ў 1808 г. ад гарматнай кулі (шрапнелі), калі толькі праз 24 гадзіны пасля ранення яго паклалі на воз, высланы гарохам і разам з іншымі раненымі вывезлі з поля бітвы. На возе Нарбут адчуў вялікае жаданне з'есці гарох, стручкі якога ляжалі пад ім. «Гэты павінен выжыць», – сказаў шведскі афіцэр. – «Бо есць гарох». Шведская мова падалася яму здалёк падобнай да тых моў, якія ён ведаў. Пасля лёгкай гарачкі, ён паздаравеў і вольна хадзіў па горадзе. Праз нейкі час яго памянялі на палонных, але пасля гэтай раны атрымаў цяжкі галаўны боль і амаль што страціў слых. На пачатку меў далікатнае вуха – найменшы шэлест падаваўся яму стрэлам, але такі стан, падобна, трымаўся толькі два гады, ажно да вышэй апісанага здарэння на Бабруйскіх балотах. Планы Бабруйскай фартэцы ён потым перадаў французскаму маршалу Басано, герою, пра якога бацька не мог забыць да канца свайго жыцця. Напалеон меў такую харызму, што ўсе, хто яму служыў, заставаліся вернымі яму да смерці16.

Любіў Бабруйск [фартэцу] як сваё тварэнне, і адзін са знаёмых нам афіцэраў, доктар Сабаткоўскі, у 1862 г. пісаў да сястры: «Раскажу шаноўнаму дзеду, пану Тэадору Н., што ў Бабруйску мы пілі за яго здароўе»»17.

Падчас даследавання мясцовасці, якая магла быць прыдатная для размяшчэння Бабруйскіх умацаванняў, Тэадор Нарбут, займаючыся інжынернай працай, заўважыў у раскапанай зямлі невядомыя прадметы і зразумеў, што яны паходзяць з даўніх часоў. Адначасова звярнуў увагу на курганы і занатаваў у адным са сваіх першых артыкулаў: «…паміж рэкамі Друць і Беразіна, на левым беразе Дняпра ад Магілёва да ракі Сож і да Рагачова звярнуў увагу на курганы».

Трэба сказаць, што за сваю вайсковую службу Тэадор Нарбут меў шэраг узнагарод, стаў кавалерам ордэна св. Уладзіміра 4 ступені, кавалерам ордэна св. Ганны 4 ступені і за будаўніцтва цвердзі ў Бабруйску ў 1809 г. кавалерам ордэна св. Ганны 2-й ступені.


Пасля выхаду ў адстаўку Нарбут вярнуўся ў свае ўладанні ў Шаўрах і прысвяціў сябе даследаванням мінуўшчыны роднага краю, хаваючыся ад французаў. Па іншай версіі, ён дачакаўся адступлення царскіх войскаў і далучыўся да Напалеона. Згадванне яго дачкой французскага маршала Басано, пацвярджае гэтую версію біяграфіі, згодна з ёй Нарбут не хаваўся ў адстаўцы ад французаў, а ў 1812 г. выступіў за аднаўленне ВКЛ на баку Напалеона, пра што пісала і яго дачка: «Пра сваё жыццё ў 1812 г. ён расказваў мне з запалам. Праз шмат гадоў ён з дрыжачымі вуснамі апавядаў, што заўсёды тады меў надзею на лепшую будучыню»18.


Усе біёграфы Тэадора Нарбута паведамляюць дзве версіі абставін жыцця гісторыка ў 1812 г. Па адной з іх, ён ціхамірна жыў у сваіх родных Шаўрах і займаўся гісторыяй нашага краю. Па другой версіі, 1812 г. для Нарбута быў напоўнены падзеямі і неверагоднымі ваеннымі прыгодамі