– Яшчэ раз згортвай, у гушчу – прагаварыў я.

Пакуль мы ехалі па выбоістай і звілістай дарозе, я думаў што рабіць. Я не забойца, але адпусці іх, яны бы нас знайшлі, дый з лесу абірацца цяжка без машыны.

– Спыняйся. Усё, прыехалі. Адкрый маё акно – скамандаваў я.

Акно адкрылася, і я сказаў Віцы зачыніць вушы. Я стрэліў у невядомым кірунку. Баявыя ці халастыя, няма розніцы, на такой адлегласці гэта кабзда.


Стрэл злёгку аглушыў мяне, у правым вуху зазвінела.

– Хм… Што ж, нядрэнна, я думаў вы з муляжом. – Ухмыльнуўся і сказаў я. – Ну а зараз, самае вясёлае. Што з вамі рабіць будзем, уёбкі? А? – спытаў я іх і сябе сам. Але адказ пачаў з’яўляцца ў маёй галаве.

– Віка, ты ў парадку там? Ён табе зрабіў што?

Яна нічога не адказвала.


– Віка! А ану адказвай, што ты з ёй зрабіў? – спытаў я Сяргея і скіраваў нож у яго бок, тым самым вызваліўшы горла кіроўцы. Але дула пісталета ўсё адно была скіравана на яго.

– Ды нічога. Я проста…

– Што проста? Проста гвалтаўнік, педафіл? – спытаў я.

– Не, ён нічога мне не зрабіў, не паспеў. Толькі аблапаў і спрабаваў руку прасунуць да мяне паміж ног. – Ціха адказала Віка.

– Віка, што рабіць з імі будзем? – спытаў я ў яе.

– Не ведаю, я не ведаю. – Хутка адказала яна.

– Адпусці нас, забірай грошы і машыну, сотавыя, адпусці. – Прамямліў Сяргей.

– Будзе, не турбуйся, вы так проста не пойдзеце. – Сказаў я.

– Кастусь, цябе Кастусь жа клі́чуць. Зрабі музыку ледзь гучней і сам прагазовывай, але не чапайся з месца, выцісні ўсенькія конікі з гэтай малой. А ты, сядзі і не рыпайся.

Я і не заўважыў, як сам перайшоў на іх арго.


Музыка пагучнела, але яе ўсё адно было слаба чутная з-за раўлівага матора. Я стрэліў Кастусю ў локаць. Матор адразу зменшыў звароты, а ён закрычаў. Я хутка перавё́ў пісталет на Сяргея і сказаў:

– Ціха, ціха. Так трэба. А ты Кастусь газуй, калі не хочаш яшчэ кулі.


Матор ізноў пачаў раўці. Ізноў стрэл, задняя шыбка ўсенькая стала чырвонай. Віка закрычала. Я стралянуў яму паміж вачэй. Не ведаю, адкуль такая крыважэрнасць і спакойнасць з'явілася ўва мне. Але пасля першага стрэлу ў акно, усе сумневы з нагоды помсты сталі расплывацца. Пасля стрэлу ў локаць і выгляду крыві я ведаў, што заб'ю гнюсаў.


Я наставіў дула пісталета на галаву Кастуся і спусціў цынгель. Стрэл. Куля захрасла ў галаве і не прайшла на вылет. Галава звалілася на стырно, і загуў гудок.


Я скінуў яе са стырна ды прыбраў нагу з газу. Паглядзеў на Віку і ўбачыў страх.

– Не бойся. Так было трэба.

Яна нічога не адказала.

– Давай, выходзь. Нам трэба прыбірацца адгэтуль. Яшчэ ў Мінск трэба трапіць. Ты яшчэ не раздумалася?

– Не ведаю. Што нам зараз рабіць? Навошта ты іх забіў? – З паўзамі адказвала яна.

– Зараз мы едзем у Мінск, так трэба было. Інакш бы яны нас потым знайшлі на трасе. У мяне няма праў і машыну я вадзіць не ўмею. Яны бы вярнуліся і потым дагналі нас.


– Але ж пісталет застаўся б у нас, у цябе. Дзе ты навучыўся страляць?

– Я не мог рызыкаваць. Некалі даўно цыгане навучылі, але я быў малы. мала што помню. У той момант я дзеяў інстынктыўна, рукі самі ўсё рабілі.


Віка вылезла з машыны. Я абмацаў бардачок і іх кішэні. Знайшоў два тэлефоны, якія адразу пакінуў там жа. Пашпарты, карткі, сто еўра і пару сотняў бун. Дастаў ключ з запальвання і выйшаў з машыны.


Віка стаяла і курыла, глядзела, што я раблю. А я адкрыў багажнік і паспрабаваў знайсці каністру, але нічога не было. Толькі нейкія анучы.

Дастаўшы нож, пачаў нарэзаць анучу на тонкія абрэзкі. Выняў абойму з пісталета. Заставалася тры патроны. Я выклаў іх на абрэзкі тканіны. Не разумея як дастаць порах, вырашыў іх проста пакінуць ў тканіне, якую пачаў вязаць паміж сабой. У вузлы засунуў патроны.