Дыстанцыйныя наглядчыкі набіраліся з адстаўных афіцэраў, а аб'ездчыкі – з людзей вольных са «збяднеўшыў купцоў» і адстаўных «ніжэйшых чыноў» конных драгунскіх палкоў для чаго патрабавалася ад іх сведчанне аб добрых паводзінах і надзейныя паручальніцтвы. Прычым, імператрыца асабліва з'вяртала увагу Сената і Каммерц-калегіі, «каб да мытні і да мытнай варты прызначаліся людзі верныя і надзейныя».

Як выконваўся гэты указ на месцах, у прыватнасці беларускім генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзішчавым, дзе ўскрываецца ўвесь негатыў.

У сувязі з неналежнымі мытнымі справамі, сваімі імяннымі указамі ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаў на утрыманне памежных мытняў у губернях Полацкай і Магілёўскай» і №15664 Беларускаму генерал-губернатару Пасеку «Аб усталяванні мытняў у Полацкай і Магілёўскай губернях і аб пакаранні за правоз, куплю і продаж забароненых і некляймёных тавараў» Кацярына II загадала «навесці парадак» у мытнай справе.

У далейшым, у мэтах узмацнення барацьбы з кантрабандай, у 1789 г. было прынята рашэнне аб закрыцці ўсіх сухапутных мытняў на заходняй мяжы імперыі і ажыццяўленні кантрольнага агляду і перайкляйменню маючых замежных тавараў. Акрамя таго, з гэтага году двойчы на год ва ўсіх гандлёвых лаўках вялікіх і малых гарадоў імперыі пачалі праводзіцца нечаканыя праверкі, мэтай якіх быў пошук няклейменнага замежнага тавару. Для заахвочвання «кожнага мытнага служыўца, а таксама ўсіх і кожнага» за дапамогу ў вышуку і затрыманні кантрабанды была ўстаноўлена ўзнагарода ў памеры канфіскаванага тавара за вылікам увазной пошліны.

Аднак, гэтыя захады аказаліся недастатковымі, таму было прынята рашэнне адрадзіць мытні на старой мяжы Расійскаі імперыі і Рэчы Паспалітай, скасаваныя указам ад 26 мая 1782 г. №15407, г. зн. фактычна усталяваць двайную мытную мяжу. Першым крокам у гэтым накірунку стаў імянны ўказ імператрыцы ад 12 красавіка 1790 г. №16852, якім сенату было загадана адрадзіць мытную варту ў Магілўскай губерні, акрамя таго, загадвалася выключаць «дваран, датычных да правозу забароненых тавараў, са сходу Дваранскага, з тым, каб іх не вызначаць ні да якіх пасад». Другі крокам стала падпісанне імператрыцай імяннога указу ад 7 снежня 1792 г. №7086, якім сенату загадвалася адрадзіць мытні ў чатырох намесніцтвах, у тым ліку і Полацкім, «у тым становішчы, у якім яны па агульнаму тарыфу 1782 г. да вайны з туркамі існавалі».


3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя, якая, ў прыватнасці, адмяняла выбранне караля і шляхецкае права «liberum veto». Незадаволеныя Канстытуцыяй магнаты, заручыўшыся падтрымкай Кацярыны II, 14 мая 1792 г. стварылі канфедэрацыю. Для падтрымкі канфедэратаў на тэррыторыю Рэчы Паспалітай увайшлі руская і пруская арміі.

Акупацыя Рэчы Паспалітай рускімі і прусскімі войскамі прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якім была заключана паміж Расіяй і Прусіяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расія атрымала Левабярэжную Украіну і значную частку сучаснай Беларусі. Новая мяжа Расійскай імерыі прайшла па тэрыторыі цяперашней Беларусі по лініі Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Віленскага ваявоцтва – Стоўбцы – Нясвіж – Пінск.

У хуткім часе, згодна з імянным указам імператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскіх абласцях, занятых Расійскімі войскамі», якім генерал-аншэфу М. М. Крэчатнікаву даручалася «Па устанаўленню [новых] губерняў, памежныя мытні перавесці ў зручныя месцы на новую мяжу, якія тады ўжо і вызначаны будуць», мытні і памежная варта былі пераведзены з ранейшых месцаў дыслакацыі, у тым ліку і з Полацка, на новыя.