Указам імператрыцы ад 14 лютага 1773 г., мытні былі заснаваны таксама ў Крэйцбургу, Друі, Бельску, Шчучыне, Бешанковічах, Дынабургу, Талачыне і некоторых іншых памежных населеных пунктах, а ў Полацку, Дзісне, Рубяжове, Друе – мытныя заставы.

Усяго ж па новай мяжы было ўсталявана 20 памежных застаў у Дынабургскім, 13 – у Полацкім і сем – у Дрыскім паветах, а таксама дзевяць дыстанцый наглядчыкаў. У штаце кожнай памежнай мытні, як правіла, былі: галоўны наглядчык, наглядчык, надзёжны, цолнер, касір, ваг і штемпельмайстар, падканцэлярыст, два капеісты, тры даглядчыкі, вартаўнік, наглядчык над аб'ездчыкамі і 14 конных абъездчыкаў. Кожнай мытні падпарадкоўваліся чатыры мытныя заставы, у штаце кожнай з якіх былі: унтэр-цолнер, капеіст, даглядчык і шэсць конных абъездчыкаў.

Згодна з «Палажэннем для ўсталявання памежнага мытнага ланцугу і варты ў Вялікім Княстве Літоўскім», участак расійскай мяжы з Рэччу Паспалітай, які па тэрыторыі сучаснай Беларусі меў працягласць 674 вярсты, падзяляўся на тры участкі, а тыя – на 13 дыстанцый прыкладна па 50 вёрст. Ахову кожнай дыстанцыі ажыццяўлялі памежны наглядчык і падпарадкаваныя яму 10 памежных аб'ездчыкаў. Такім чынам, наглядчык ажыццяўляў ахову ўчастка мяжы працягласцю 50 вёрст, а аб'ездчык – каля 6 вёрст, бо пятая частка памежнай варты знаходзілася ў рэзерве і штогод усе аб'ездчыкі пераводзіліся на новае месца службы.

Мытная варта несла службу на другой лініі, а на першай лініі службу неслі атрады з армейскіх або казацкіх палкоў, ад якіх непасрэдна на мяжу выпраўляліся пешыя патрулі або конныя раз'езды.

Кіравалі памежнай вартай губернскія ўпраўленні, яны ж ажыццяўлялі подбор асобаў на пасады мытных наглядчыкаў і іх звальненне са згоды «казённых палат і дарадцаў мытных спраў».

Кожны праязджаючы праз мяжу Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі запаўняў «мытную дэкларацыю» – на лістку простай паперы пісаў штосці падобнае:

«Пададзена генвара 11 дня 1776 году, запісаўшы ў кнігу.

Учыніць дагляд па указу.

У Полацкую мытную заставу

Ад Альшэўскага Алісея

Я, ніжэйпадпісаўшыся, аб'яўляю, что вязу з-за польской мяжы ў Беларусь разам з сабой тавары:

Подпіс».


У 1775 г. многія функцыі цэнтральных устаноў Расійскай імперыі былі передадзены мясцовым органам кіравання, у прыватнасці, зборам мытных падаткаў пачалі займацца мытныя экспедыцыі Казённай палаты Губернскага кіравання на чале з дарадцам мытных спраў, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлікімі злоўжываннямі на мытнях. Аднак казнакрацтва ў мытнях працягвала квітнець буйнымі кветкамі, а мытнымі чынамі ўтойваліся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасці, сведчаць звесткі «аб барацбе з тайнаправозчыкамі» чыноўнікаў Талачынской мытні. Так, у 1773 г. (першым годзе яе існавання) тут было сабрана і перададзена ў казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскіх мытнікаў доўжылася да 1789 г., калі пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася і палова наглядчыкаў, а таксама 16 абъездчыкаў Полацкай мытні.

27 кастрычніка 1782 г. Кацярына II падпісала указ «Аб усталяванні асобага мытнага ланцугу і варты для прадухілення патаемнага правоза тавараў», згодна з якім у кожнай заходняй памежнай губерніі, у тым ліку і Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якія паступалі ў распараджэнне генерал-губернатараў, а мытныя зборы, якія складалі да 10% дзяржаўнага бюджэту імперыі, паступалі ў казённыя палаты губерняў.

На чале мытняў былі пастаўлены дыстанцыйныя наглядчыкі, якім падпарадкоўваліся наглядчыцкія двары, а тым – пасты, што выстаўлялі на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якія сачылі за тым, каб усе тавары і асобы перасякалі мяжу толькі праз мытныя пасты.