З 1669 г. выява герба Жмудзі, як аднаго з тэрытарыяльных гербаў Вялікага князства, пачала змяшчацца на Вялікай Дзяржаўнай пячатцы Вялікага княства.


Герб Жамойцкага староства ВКЛ


Выява герба Жмудзі ёсць таксама і ў гербоўніку 1578 г., на некаторых манетах вялікага княства. Аб ім пісаў паэт-літвін Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш», кажучы аб паўстанні супраць расійскіх акупацыйных улад: «Хай тут, пачуўшы заклік, заржэ „Пагоня“, зараве „Мядзведзь“ у Жмудзі…».

Такім чынам, гістарычны герб Жмудзі – мядзведзь. Аднак ён не стаў гербам ні губерняў Расійскай імперыі, што былі створаны на тэрыторыі цяперашняй Рэспублікі Лiтувы, ні створанай у 1919 г. незалежнай Рэспублікі Лiтувы.

Наогул, гербы Сувалкаўскай і Ковенскай губерняў, зацверджаныя, адпаведна 25 лютага 1869 г. і 5 ліпеня 1878 г., напэўна былі пладамі фантазіі чыноўнікаў расійскай герольдыі: у залатым полі першага – на чорным пагорку зялёная елка, па якой два хвалістых блакітных пасы; у блакітным полі другога – срэбны помнік, узведзены ў Коўна на ўспамін вайны 1812 г., які ўпрыгожаны залатымі імператарскімі арламі і ўвянчаны залатым рускім, з двума перакладзінамі ўверсе, крыжом. Кожны герб акружаны залатымі дубовымі галінкамі, перавітымі блакітнай Андрэеўскай стужкай і увянчаны залатой імператарскай каронай.



Гербам жа ўтворанай у жніўні 1919 г. незалежнай Лiтувы стаў «Віціс».



На самой справе, гэта герб Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, а дакладней – старажытны герб Полацкага княства, «Пагоня». Аднак у літувіскай мове няма дакладнага слова для перакладу ліцвінска-беларускага слова «Пагоня», то для назвы герба быў выкарыстаны прапанаваны ў 1845 г. літувіскім гісторыкам С. Даукантасам літувіскі варыянт слова «віцязь» – «рыцар» і ў Канстытуцыях Лiтувы 1922 г., 1928 г. і 1938 г. яе дзяржаўны герб апісваецца, як «у чырвоным полі белы (срэбны) Віціс». Аднак эталон гэтага дзяржаўнага гербу ніколі не быў зацверджаны, таму варыянтаў выяваў герба існуе мноства.


Вокладка аднаго з першых выданняў тэкста, які потым стаў нацыянальным гімнам Літувы (1908)


Толькі ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарасам была створана выява гербу, якая затым да 1940 г. ужывалася на манетах, знаках і некаторых пячатках Лiтувы.



Аднак яшчэ ў перыяд існавання першай рэспублікі, шмат якія палітыкі і грамадскія дзеячы Лiтувы выказвалі прапановы аб прыняцці ў якасці дзяржаўнага гербу Лiтувы замест «Віціса» другога, створанага на аснове сімвалаў гістарычных земляў. Так, напрыклад, у 1935 г. прэм’ер-міністр Тубаліс, выступаючы ў сойме, афіцыйна заявіў аб «нелітувіскім» паходжанні «Віціса» і аб тым, што распачата праца па стварэнню новага дзяржаўнага гербу на аснове гістарычнага гербу Жмудзі.



На жаль, праца гэта не была скончана з-за ўстанаўлення ў Літуве ў 1940 г. савецкай улады. Таму малюнак «Віціса, створаны ў 1925 г. скульптарам Юозасам Зікарсам, быў выкарыстаны і ў якасці эталона дзяржаўнага гербу Лiтувы, зацверджанага пасля аднаўлення незалежнасці краіны 10 красавіка 1990 г. Але ў хуткім часе на гербе Лiтувы колер шчыта вершніка з чырвонага, што не адпавядала гістарычным колерам «Пагоні», быў зменены на блакітны, а крыж застаўся залатым, бо амаль да канца XVIII ст. шчыт вершніка «Пагоні» быў блакітны, а крыж – залаты.



З 1386 г., калі паміж Польшчай i Вялікім княствам была заключана ўнія, «Пагоня» стала часткай агульнага дзяржаўнага герба.

Першапачаткова і «Пагоня», і польскі арол, займала толькі па адной частцы герба, а ў астатніх знаходзіліся гербы іншых уладанняў, а асабісты ці радавы герб караля размяшчаўся, згодна правіл еўрапейскай геральдыкі, «у сэрцы» – сярэдзіне Дзяржаўнага гербу.