Найбольш падрабязнае апісанне герба «Пагоня» прыведзена ў летапісным спісе пачатку XVII ст. (захоўваецца ў бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу), які з’яўляецца копіяй старажытнага летапісу: «Пишуть наши кройники руские, и Наримунт был першим автором гербу або клейноту великого князства литовского: в гербе муж збройный, на коню белом в полю червоном, мечь голый, яко бы кого гонячи держал над головою, и есть оттоля тот названный погоня».
На працягу наступных некалькіх стагоддзяў уладарамі Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага заставаліся полацкія Ізяславiчы: брат Вiценя – Гедымiн (княжыў у 1316—1341 гг.), сын Гедыміна – Альгерд (княжыў у 1345—1377 гг.), яго пляменнік Вітаўт-Аляксандр (княжыў у 1392—1430 гг.), яго сын Ягайла-Уладзіслаў (княжыў i быў каралём Польшчы ў 1377—1434 гг.).
Пячатка Ягайлы – «Божжай міласцю караля Літвы» (1380)
Малюнак з хронікі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта (1443), які пасрэднічае між Тэўтонскім ордэнам і каралём Ягайлам (пад «Пагоняй»)
Дарэчы, вялікі князь Альгерд, трэці сын Гедыміна ад першай жонкі, князёўны Марыі Віцебскай, меў пяць сыноў, якія былі ахрышчаны паводле праваслаўнага абраду: Андрэй (князь Полацкі), Дзмітрый (князь Бранскі), Канстанцін, Уладзімір і Хведар; ад другой жонкі – князёўны Улляны Цвярской, меў сем сыноў, якія былі ахрышчаны паводле каталіцкага абраду: Ягайла-Уладзіслаў, Скіргайла-Іван, Карыбут-Дзмітрый, Лінгвен-Сямён, Карыгайла-Казімір, Вігунт-Аляксандр і Свідрыгайла-Баляслаў.
Таксама вядомы пячаткі і гербы выявамi, падобнымі «Пагоні», якія ўжываліся ў некаторых дзяржаўных утварэннях, існаваўшых на тэрыторыях, не ўваходзіўшых у склад Вялікага княства Літоўскага.
Магчыма, герб Вялікага княства Цвярскога
(вершнік з сокалам?)
Гербы Ноўгарада Вялікага і Вялікага княства Цвярскога (Альбомъ Мейерберга. Виды и бытовыя картины Россiи XVII века. Рисунки Дрезденскаго альбома, воспроизведенные съ подлинника въ натуральную величину съ приложенiемъ карты пути цесарскаго посольства 1661—62 гг. Изданiе А. С. Суворина. 1903)
Татарская Пагоня
Канчатковае юрыдычнае афармленне «Пагоні» было зроблена Статутамі Вялікага княства 1566 i 1588 гг., дзе сказана i аб абавязковым ужыванні выявы герба на пячатках і харугвах ваяводстваў i паветаў цяперашніх этнічных беларускіх тэрыторый (Статут ВКЛ 1566 г., частка 4, артыкул 10; Статут 1588 г., частка 4, артыкул 12): «Теж мы господар даем под гербом того панства нашего Великого Князства Литовского, Погонею, печать до кождого повету».
Трэці Статут ВКЛ (1588)
Выява герба Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага на сцяне каралеўскага палацу (Вавель, Кракаў) – найбольш поўны: утрымлівае гербы з выявамi «Пагоні» дзевяці ваяводстваў (першая і другая часткі першай чвэрці, другая, трэцяя і чацвёртая часткі другой чвэрці; усе чатыры часткі трэцяй чвэрці), гербы Жмудзі (трэцяя частка першай чвэрці), Кіеўскага (першая частка другой чвэрці) і Смаленскага ваяводстваў (чацвёртая чвэрць), а у «сэрцы» – радавы герб Гедымiнавiчаў «Слупы»
Герб Віцебскага ваяводства з гербамі іншых ваяводстваў Вялікага княства.
Сучасны герб Віцебская вобласці
Гербам жа Жамойціі, гістарычным нашчадкам якой з'яўляецца Рэспубліка Лiтува, быў чорны мядзведзь (локіс), стоячы на задніх лапах. Першая вядомая выява гэтага герба датуецца 1492 г., калі яго выява была змешчана на кубку, вырабленага для Вялікага князя Аляксандра II.
Першае апісанне герба Жамойціі, або Жмудзі датуецца 1584 г. У выдадзеным у гэтым годзе гербоўніку Бартоша Папроцкага паведамляецца, што мядзведзь чорны ў чырвоным полі, на шыі мядзведзя – ашыйнік. Згодна правілаў геральдыкі ашыйнік сімвалізуе пакору, скарэнне. Магчыма такім чынам было адлюстравана ўключэнне Жмудзі ў склад вялікага княства.