Алесь кінуў нататнік у кучу запыленых забытых кніг, зняў з сябе чорнае паліто, адкрыўшы белы світар, і пачаў корпацца ў хаце. Ён меў намер знайсці наступную падказку, указанне, каб хутчэй разабрацца з заблытанымі думкамі. Увесь астатні дзень, да вечара, хлопец разбіраў бацькаўскія рэчы. Ён складваў у свабодны кут пакоя вопратку і ўсякія тканіны, а больш цвёрдыя матэрыялы Алесь выносіў з хаты. Тут жа, ён знайшоў скамечаны белы ліст паперы, на якім вялікімі літарамі было напісана: «Прапаў сабака Джэм», ніжэй было каляровае фота жывёлы і нумар тэлефона гаспадара. Алесь надаў больш увагі гэтай лістоўкі, ён меркаваў, што ўсё, нават такая маленькая рэч, можа сказаць аб шмат чым. Хлопец паклаў лістоўку на моцны стол. Пасля прадоўжыў прыбіраць у далёкім пакоі. Пылу было шмат. Алесь раз за разам чхаў, мыўся. Час хутка хіліў сонца да гарызонту. Цямнела за вокнамі. Познім вечарам Алесь разбіраў апошні ложак. Стомленасць яго не трывожыла. Уцягнутасць у загадкі гэтай хаты была мацней, штурхала не здавацца. Гэта было нейкім займальным захапленнем, за якім хлопец не заўважаў, як хутка сыходзіць час, як яму хацелася есці, адпачываць. І калі ж Алесь прысеў на падлогу, ён заўважыў, што пад адной з тоўстых драўляных ножак ложка, хавалася прадрапаная маленькая метка, якая нагадвала ікс – «х». Алеся нагнала цікаўнасць, якая падштурхнула яго на пошукі новых сакрэтаў старой хаціны. «Вось ён знак!» – падумаў тады хлопец, адкінуўшы ўсе дэталі ложка бліжэй да ўваходных дзвярэй. Прахалодным вечарам, ён заўважыў, што чатыры дошкі лакаванай падлогі маюць крыху іншае адценне. Гэта было прыкметна толькі ў тым выпадку, калі доўга глядзець на падлогу. А паліцыя пры ператрусе толькі мімаходам зірнула пад ложак, ды і толькі, так і не заўважыўшы адрозненне дошак. Алесь пацягнуўся да прылады, моцна ўзяў у далонь чырвоную адвёртку і падкалупнуў дошку з меткай. Усё здавалася, значна прасцей, але дошка з вялікай стараннасцю паддавалася яму, падымалася ўверх, пацягнуўшы за сабой яшчэ дзве шырокія дошкі, якія моцна і шчыльна былі прымацаваныя паміж сабой. Другой свабоднай рукой ён лёгка падняў драўляны шчыт. На здзіўленне, уся канструкцыя з палавых дошак была лёгкая, а пад ёй была цемра. Алесь знайшоў падвал, аб якім ні разу не чуў. Ад гэтай навіны яму стала не па сабе. Халодныя дрыжыкі прабегліся па целе. Перш ён падумаў аб тым, што, можа, там, у цемры, ляжыць цела яго бацькі. Страх такой думкі яго глыбока трывожыў. Хлопец устаў, павольна кругам пахадзіў па пакоі.
«Можа, мне варта патэлефанаваць шэрыфу? А калі ўсё не так страшна, там унізе, як палохаюць думкі? А магчыма, да гэтага падвалу мяне вёў бацька!?» – разважаў Алесь, не звяртаючы ўвагі на пыльныя плямы на беласнежным світэру.
Яму расхацелася гуляць у загадкі і ён, з халодным потам на целе, уключыў ліхтарык на шэрым мабільным тэлефоне. Пасля навёў яркае белае святло на ўваход у цёмнае падвальнае памяшканне, асвятліўшы вядучую ўніз іржавую лесвіцу. Твар Алеся яшчэ больш збялеў, ён адчуў сябе галоўным героем з фільму жахаў. Але адвага і цікаўнасць, пераважылі ўсе пачуцці страху, і ён павольна ступіў на першую прыступку жалезнай лесвіцы. Гэты момант, калі ён пачаў спускацца ў падвал, стаў для яго пакутлівым, бо цяпер, яму трэба было ісці да канца.
Крок за крокам спускаючыся ўніз, Алесь не пераставаў махаць ліхтарыкам. Часта свяціў пад ногі і вакол сябе. Святло казала пра тое, што падвал глыбока схаваны, а металічная лесвіца праходзіла праз бетонныя кольцы, мацавалася за іх і вяла пад зямлю. Хлопец сільнымі рукамі моцна хапаўся за халодную, злёгку вільготную канструкцыю. Чорныя туфлі з гладкай падэшвай насцярожвалі яго. Можна было паслізнуцца і зваліцца на дно.