Бацюк замоўк і зірнуў на фуражку. Затым ён устаў, неабыякава паглядзеў на сумнага Алеся і адышоў да машыны. Цэлы дзень быў разбіты.

Хлопец падняў вочы, паглядзеў наперад скамечаным позіркам на мужчыну ў уніформе, які вяртаў фуражку на галаву. Падымаючы правую руку з галаўным уборам уверх, рукаў злёгку споўз і Алесь заўважыў на ўнутраным боку запясці шэрыфа татуіроўку – невялікі чорны трохвугольнік. Затым хлопец адвёў свой погляд на яго машыну. Бацюк загаварыў:

– Ах, яшчэ… Калі ўсё ж будзеш бурыць тут усё і не захочаш пакідаць сабе стол, я б хацеў яго забраць. Добра? Патэлефануй, калі захочаш пакінуць мне стол, – усклікнуў шэрыф, сядаючы ў аўтамабіль, спрабуючы разрадзіць непрыемную абстаноўку.

– Э…так! Добра… – адказаў Алесь, а затым устаў, кіўнуў галавой у бок госця і ўвайшоў у хату.

Ён зірнуў на карычневы стол, што стаяў у цёмным куце пад закрытым акном. На стале ўсё гэтак жа ляжалі раскіданыя кнігі, пыл схаваў іх тонкім шэрым пластом.

– Здаўся яму гэты стол?! – прагаварыў хлопец, апусціўшы далоні на прадмет, злёгку прагнуўшы спіну. – Стол…сямейны стол… Стол!?

Алесь задумаўся, а затым, скрывіў твар, дастаў з унутранай кішэні паліто бацькаўскі ліст. Прабягаючы шырокімі вачыма па пакамячаным лісце, Алесь адшукаў тыя самыя радкі, якія дазволілі ўсумніцца ў яго пакоры.

«…свяшчэнны стол, за якім мы сабраліся ўсёй сям'ёй у апошні раз…захаваў усе нашы ўспаміны пра той дзень. Ты, магчыма, яшчэ памятаеш, як бабуля прасіла захоўваць таямніцы, якія прамаўляліся за гэтым сталом…не забывай…»

У гэты час, каля акна праляцела чорная варона, якая, прагаварыўшы сваю песню, злёгку спалохала Алеся. Хлопец трохі продрог, кінуў свой імгненны погляд на зацягнутае цёмнае акно, сарваў з яго чорную тканіну і кінуў на падлогу, упусціў яркае святло ў хату. За шклом слупом стаялі елкі. Нічога страшнага не было. Тады ж у хаце пыл быў паўсюль. Ён цяпер добра стаў прыкметным ў цёплых промнях святла. Алесь крануў старадаўні стол, сагнуў калені, сеў і зірнуў пад яго. На адной з дошак быў выдрапаны крыжык, знак ужо страціў сваю свежасць і злёгку губляўся ў прыродных малюнках дошкі. Алесь узгадаў той дзень, калі ён з дзедам Мікалаем будаваў на месцы гэтага крыжыка маленькае таемнае сховішча.

Алесь адразу ж паспрабаваў адкрыць схованку, у яго не атрымлівалася, пальцы саслізгвалі. Тады ён залез цалкам пад стол і ў нязручным становішчы, крывіўшы тварам ад стараннасці, адарваў кавалак ніжняй частцы дошкі стала. Адтуль з зняволення, падае жоўты нататнік памерам з пачак цыгарэт. Выбраўшыся з-пад стала і ўзяўшы ў рукі знойдзены прадмет, Алесь перш за ўсё адкрыў нататнік з першай старонкі. У ім хлопец убачыў, як бацькаўскім почыркам распісаны дэталі першых крокаў даследавання. Прагартаўшы ўвесь нататнік, стала зразумела, што Віктар спешна ўпісваў словы. Дзе-нідзе неакуратныя чарніла не давалі з дакладнасцю разабраць пасыл вучонага-вынаходніка. Алесь хутка прабегся вачыма па старонках канспекта. Яму здавалася, што ўсё тое, што было напісана яго бацькам, было толькі яго фантазіяй.

«Хіба можа насамрэч такое адбывацца? А што калі…усё праўда! Нездарма ж бацька хаваў свае сакрэты. Тады, дзе ж ён цяпер? Там жа дзе і дзед!? Не, такога не можа быць…я пачынаю трызніць», – разважаў Алесь.

І ўсё ж хлопец не адыходзіў ад той думкі, што бацькоўскі ліст і нататнік былі звязаныя паміж сабой. Між тым ён не меў уяўлення, што рабіць далей з гэтым усім. Яго педагагічная адукацыя ў галіне замежнай мовы не дазволіла яму разабрацца, што ж казалі ўраўненні або канкрэтныя навуковыя прапановы. Але адно ён дакладна зразумеў, што тата думаў пра яго не раз…пакідаючы гэтыя падказкі.