Выява гэтага абраза знаходзіцца і на трэцяй марцы блёку «2000-годзьдзе Хрысьціянства», дзе і раней апісаная рэпрадукцыя іконы Багародзіцы «Непарушная сьцяна» Аранта.

Гэты абраз належыць да іканаграфічнага тыпу Еляўса – Замілаваньне. Іконы гэтага тыпу перадаюць любоў, якая яднае Маці з Сынам. У іх больш падкрэсьліваецца чалавечая натура Хрыста ў адрозьненьне ад Адзігітрыі, дзе акцэнт падае на Боскасьць Ісуса.

Марыя, прадстаўленая да паловы постаці, трымае на правай руцэ Дзіцятка, Якое ласкава туліцца да Яе. Дзіцятка туліцца шчакою да шчакі Маці, абдымаючы Яе за шыю сваёю леваю рукою, а праваю дакранаецца да Яе ключыцы. Марыя схіляе сваю галаву да Сына, паказваючы леваю рукою на Ісуса, як на прадказанага Збаўцу сьвету, адзіную Дарогу, Праўду і Жыцьцё. Твар Марыі засяроджаны, сумны, з вялікімі аліўкавымі вачыма, зьвернутымі на поўны задуменьня тварык Ісуса, які туліцца да Яе. На залаціста-вохрысты, у белай аблямоўцы, акруглы німб Маці Божай заходзіць меншы – крыжовы німб Дзіцятка, таксама залаціста-вохрыстага колеру з дзьвюма грэцкімі літарамі «I» («ёта») – азначае імя Ісус, а «Н» («эта») можа азначаць слова hegemon – правадыр, кароль. Верагодна, гэтыя літары зьяўляюцца скарачэньнем ІХЕН – Iesus Chrystos eleison hymas і азначаюць наступнае: Ісус Хрыстос, зьмілуйся над намі.

Абраз Маці Божай Будслаўскай намаляваны алеем на палатне памерам 72×65 см, іканаграфічна належыць да заходне-эўрапейскага тыпу Адзігітрыі. На зваротным баку дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі зьвесткамі аб гісторыі абраза і зьвесткамі аб аўтары.


6 ліпеня 2013 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусьціла ў зварот блёк «400-годзьдзе прыбыцьця цудатворнага абраза Божай Маці ў Будслаў»


Іканаграфія тыпу Адзігітрыі, трактаваная вольна, у духу італьянскага Рэнесанса. Маці Божая намаляваная да пояса, у чырвонай адзежы, белым галаўным уборы і цёмназялёным мафорыі з карункавай аблямоўкай. Дзіцятка на левай руцэ ў вольнай паставе, у сьветлым хітоне і цёмна-жоўтым плашчы. Пухлыя ручкі працягнутыя да Маці: правая дабраслаўляе, а левай Ісус Хрыстос як бы дае Маці гранат, шматзначны знак вечнага жыцьця, а таксама Хрысьціянства, шматлікіх вернікаў якога адлюстроўваюць зерні.

На абразе – срэбны аклад, арнамэнтаваны вольна раскінутымі колерамі, і карона з каштоўнымі камянямі. Абраз складзены ў срэбную раму з арабескавым арнамэнтам у стылі позьняга Рэнесансу, у арнамэнт упісаная постаць Сьвятога Казіміра і, магчыма, Сьвятой Ядвігі. Усе гэтыя ўпрыгожваньні належаць да найлепшых узораў ювэлірнага мастацтва ў Беларусі. На абароце дошкі знаходзіцца надпіс з каштоўнымі зьвесткамі пра гісторыю абраза і алтара.

У 1591 г. у Слаўнай Будзе быў узьведзены драўляны касьцёл. Верагодней за ўсё, у гэты час тут зьявіўся абраз Маці Божай, які пазьней быў названы абразом Маці Божай Будслаўскай. У 1598 г. яго атрымаў мінскі ваявода Ян Пац з рук папы Клімэнта VIII. Пасьля сьмерці Яна Паца капэлян Ісаак Салакай у 1613 г. перадаў абраз у кляштар айцоў бернардынаў. Хутка выява Маці Божай Будслаўскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Зьмешчаны ў касьцёле, гэты абраз з самага пачатку быў шанаваны простымі людзьмі і ў хуткім часе праславіўся шматлікімі цудамі і ласкамі. У 1635 г. ён быў перанесены ў галоўны алтар. Першы цуд апісаны ў 1617 годзе, калі сьляпы пяцігадовы хлопчык Ёзафат Тышкевіч (пазьней вядомы айцец кармэліт), молячыся перад абразом, раптам атрымаў зрок.

Ад пачатку 1990-х аднаўляецца культ абразу. Штогод пачалі адбывацца паломніцтвы пілігрымаў, прымеркаваныя да 2 ліпеня. У 1991—1992 абраз быў рэстаўраваны Віктарам Лукашэвічам. 2 ліпеня 1996 папскі нунцый арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі абвясьціў папскае пасланьне, у якім Маці Божая Будслаўская названая патронкай МенскаМагілёўскае архідыяцэзыі, у народзе лічыцца Апякункай Беларусі. У 1998 кардыналам Казімерам Сьвёнткам цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай быў каранаваны папскімі каронамі.