У цяперашні час, у выніку канкіста, ад вялікай імпэрыі ацтэкаў засталіся толькі руіны, але ў Мэксыцы да гэтага часу жывуць нашчадкі Ацтэкаў, якія гавораць на старажытнай мове наўатль.
Цывілізацыя Ацтэкаў. Блёкі пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеныя ў 2012
Цывілізацыя «Дзяцей Сонца»
Інкі каля сярэдзіны XII стагодзьдзя стварылі дзяржаву, якая называлася Тавантінсую – Дзяржава пчол, на тэрыторыі сучаснага Перу. Найбольшае разьвіцьцё імпэрыі адбылося пасьля 1438, калі ўладу атрымаў Інка Пачакуці. Заняпад адной з самых магутных дакалюмбавых цывілізацый адбыўся менш чым праз 100 гадоў.
Крэпасьць Саксайуамана ў Куска. Блёк пошты Мазамбіку, выдадзены ў 2010
На полі блёку горад Мачу-Пікчу – таямнічы горад інкаў, пабудаваны ў сярэдзіне XV стагодзьдзя. У 2007 годзе 100 мільёнаў чалавек прагаласавалі, каб уключыць Мачу-Пікчу ў сьпіс 7 новых цудаў сьвету.
Інкі лічылі сонца сваім галоўным бажаством. Кіраўнік у інкаў лічыўся увасабленьнем бога Сонца на зямлі, таму ўсё, да чаго ён дакранаўся, спальвалася. У сувязі з сонечным культам былі вельмі распаўсюджаныя розныя вырабы з золата. Сам тэрмін «Інка» паходзіць ад слова «Сонца», таму інкаў называюць «Дзеці Сонца». Інкі не ведалі пісьменства, таму не існуе запісаў пра іх культуру. Амаль усё, што вядома, зьяўляецца заслугай працы археолягаў. Жыхары імпэрыі, якіх на піку разьвіцьця было каля 12 млн, займаліся ў першую чаргу сельскай гаспадаркай. Яны вырошчвалі бульбу, кукурузу, бавоўну, коку ў вельмі складаных кліматычных умовах: высокія горы, джунглі, пустэчы. Таксама займаліся разьвядзеньнем жывёл – марскіх сьвінак, лам і альпака – від маленькіх вярблюдаў. Найбольшай павагай у грамадзтве карысталіся сьвятары, паэты і філёзафы. Інкі былі вельмі добрымі будаўнікамі. Галоўны храм Сонца ў сталіцы Куска ўпрыгожвалі залатыя і срэбныя пласьціны, а ў сьвяшчэнным садзе пры ім знаходзіліся зробленыя з золата і срэбра жывёлы і птушкі ў натуральную велічыню.
Падзеньне гэтай магутнай цывілізацыі было вынікам трох фактараў: уварваньня канкістадораў, эпідэміі воспы і грамадзянскай вайны. У 1533 гішпанцы занялі сталіцу імпэрыі горад Куска. У 1572 ад рук канкістадораў загінуў апошні правіцель інкаў. Самая магутная імпэрыя ў Амэрыцы перастала існаваць.
Узьнікненьне дзяржаўнасьці. Полацкая гісторыя
Гістарычная дата нараджэньня
Археалягіныя знаходкі пацьвярджаюць, што пасяленьне людзей на месцы Полацкага гарадзішча існавала ў VII стагодзьдзі да Р. Х. Датай жа першага ўпаміну Полацку можна лічыць 447 год. Пад гэтым годам ангельская беларусістка Вера Рыч выявіла ў скандынаўскіх сагах упамін пра аблогу Полацку гунамі Атылы: «І прыйшоў конунг Атыла з усім сваім войскам да горада, які завецца Полацкам (Pallteskiu у Сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго ўзяць. Была там моцная каменная сьцяна, вялікія вежы і шырокія і глыбокія равы, а ў горадзе было вялікае войска для яго абароны, і тыя, хто ахоўваў горад, мала баяліся войска конунга Атылы».
900 років «Повісті минулих літ». Блёк пошты Украіны, выдадзены ў 2013
На марцы намаляваны Нестар Летапісец (аўтар Аповесьці) за працай, на палях блёку – падзеі, апісаныя ў Аповесьці.
У славянскіх летапісах упершыню Полацак згадваецца ў «Аповесьці мінулых часоў» пад 862 годам: «Пачаў Рурык раздаваць сваім людзям гарады: таму – Полацк, таму – Растоў, а таму – Белавозера».
Трагічны лёс Полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды
У «Аповесьці мінулых гадоў» яшчэ многа зьвестак зьмешчана пра Полацк і наступная пра нялюдзкую і трагічную падзею пра першага вядомага Полацкага князя Рагвалода і яго дачку Рагнеду, якая атрымала назву «Крывавае вясельле» Ўладзіміра з Рагнедай.