Навучыцца размяркоўваць сілы трэба, каб быць здаровым: калі вы захварэлі, дастаткова канцэнтрацыяй думкі перацягнуць энергію з рэзервуара (сонечнага спляцення) да хворага месца і загадаць ёй там заставацца да поўнага аднаўлення непакоячай вас часткі цела шляхам замены хворых клетак на здаровыя. Тое ж пры ажыццяўленні сваіх намераў: узнікненне жадання – асэнсаванне – канцэнтрацыя энергіі вакол вобраза таго, што хочаш атрымаць – выбух вонкі – вось і ўсё, што трэба для рэалізацыі мараў.
Пра дзяленне энергіяй з акружаючымі я ўжо пісала: чым больш аддаеш, тым больш атрымліваеш. Дадам толькі: што аддаеш, тое і атрымліваеш. Паберажыце сябе – выпраменьвайце ў наваколле любоў. Бо вера – гэта і ёсць веданне радасці ад умення любіць.
Хто мае продкі? Аб татэмізме
Татэмізм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.
Татэмізм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоўніку (або расліне), ад якога племя нібыта ўзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглі ўзнікнуць думкі аб тым, што ён пайшоў ад жывёлы? Не ў сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у існаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусі, які дакладна ведаў адказы на пытанні хто? як? і чаму?
ХТО? Аднаго разу ў мяне ўзнікла моцнае жаданне зазірнуць у мінуўшчыну, далёкую, таямнічую. Так я шукала сябе.
Легчы, цалкам расслабіцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін, нуль. Глыбокі транс. «Шлях, іду па шляху, не звяртаючы ўвагі на прыцемкі, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар'ер памяці роду – масіўная, з белага, ладнага адшліфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб'еш. Спрабую абысці, не адпускаючы правай рукі з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукі – значыць, рухаюся па ходу гадзінніка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоўшы больш за палову адлегласці, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьці там, у цэнтры акружнасці. Як-жа туды пранікнуць? З кожнай хвілінай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе ўяўляць сабою прамавугольнік n х k, абкружыў каторы і – на табе, глядзі не хачу найцікавейшы з гістарычных фільмаў, які толькі можа быць даступны ўвазе чалавека – кіно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялічкая на гэты раз сапраўды прамавугольная адтуліна a х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзін, другі. І раптам з'явілась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды ўнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спіралі, вельмі хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была ўнутры гэтай жывёлы, я была ім – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалісь ад золкага восеньскага ветру шарсцінкі. Цела я бачыць не магла – люстэрка ў лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамі на сухой апалай лістоце на ўзлессі. Я была насцярожана, да чагосьці прыслухоўвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаў, даносячыхся з вёскі, і прэласці. Я – драпежнік. Воўк. Не, ваўчыца. Я пачувала сябе менавіта адзінокай, шмат чаго пабачыўшай і перажыўшай на сваім не надта доўгім вяку, рана пасівелай ваўчыцай».
Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу ў прастору, позірк у мяне ў такія выпадкі бывае, што называецца, цяжкі, пранізлівы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесці на каго-небудзь вочы, заўсёды на хвіліну закрываю іх, разбаўляю канцэнтрацыю позірку дабрынёй альбо любоўю і тады ўжо гляджу іншаму чалавеку ў твар. Так раблю, каб неўзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклікала і я не паспела змяніць выраз вачэй. Мая дзяўчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэўшы нечакана востры, рэжучы позірк.