Калі зьявілася Вялікае княства Літоўскае?

Некаторыя спецыялісты (у асноўным літоўцы) з'яўляюцца прыхільнікамі тэорыі ўтварэння ВКЛ яшчэ да Міндоўга. Да прыкладу, у пэўным Галіцка-Валынскiм летапісе згадваецца дамова валынцаў, заключаная ў першай палове XIII стагоддзя з вялікай колькасцю літоўскіх ўладароў, галоўным з якіх звычайна лічыцца той, што носіць даволі славянскае, па гучанні, імя, князь Жывінбуд.

Згодна з ГВЛ:

«Імёны літоўскіх князёў былі: старэйшыя Жывінбуд, Даўят, Даўспрунг, брат яго Міндоўг, брат Даўята Вілікаіл».


Гэтыя дадзеныя, у спалучэнні з іншымі дакладнымі звесткамі, дазваляюць абгрунтавана сцвярджаць, што ўжо на пачатку XIII стагоддзя (а, верагодна, і нашмат раней) у літоўскіх землях існавала добра пабудаваная, іерархічная піраміда, з манархам і арыстакратыяй на вяршыні.

Літоўскі гісторык Томас Баранаўскас дакранаецца да пытання існавання літоўскай дзяржавы ў сваім артыкуле «Mindaugo karunavimo ir Lietuvos karalystes problemos» і цалкам лагічна заўважае:

«Літоўская дзяржава, верагодна, існавала і да Міндоўга».

Пры гэтым традыцыйна лічыцца, што заснавальнікам ВКЛ быў першы і апошні літоўскі кароль Міндоўг, які кіраваў у XIII стагоддзі.

Аўтар падтрымлівае версію таго, што ВКЛ было менавіта аб'яднанай балта-славянскай (альбо славяна-балцкай) дзяржавай, адпаведна, менавіта Міндоўг, які першым распаўсюдзіў сваю ўладу на буйныя славянскія цэнтры Панямоння, зрабіў важны ўклад у стварэнне гэтай дзяржавы.

Гады існавання літоўскай дзяржаўнасці можна, тэарэтычна, адлічваць і ад перыяду, які папярэднічаў праўленню Міндоўга. Але казаць пра ВКЛ, да ўзвышэння літоўскага манарха ў славянскіх гарадах, усё ж, на думку аўтара, не варта.

Ці праўда, што насамрэч Вялікае княства Літоўскае стварыў Войшалк, а не Міндоўг?

Вядома, што некаторыя даследчыкі выводзяць на першы план Войшалка, абвяшчаючы менавіта яго стваральнікам ВКЛ. У такой ролі гэты ўладца паказаны, напрыклад, у беларускага гісторыка-аматара Мікалая Ермаловіча і прафесара гісторыі Сяргея Рассадзіна.

На думку аўтара, Войшалк сапраўды ўнёс важнейшы ўнёсак у фарміраванне дзяржавы. Аб'ядноўваючы мяцежныя балцкія землі пад сваёй уладай, ён пры гэтым абапіраўся на дружыны славянскіх гарадоў.

Аднак Войшалк, заручыўшыся падтрымкай валынцаў, фактычна страціў поўную незалежнасць і выступаў хутчэй васалам галіцка-валынскіх князёў, чым паўнаўладным манархам. Можа сын Міндоўга адчуваў хісткасць свайго становішча і ўсведамляў, што з'яўляецца непатрэбным канкурэнтам для валынскіх Рурыкавічаў у барацьбе за ўладу над Літвой, і менавіта таму рабіў дзіўныя для магутнага князя спробы сыходу ў манастыр? Так ці інакш, валынцы не пасаромеліся падняць руку на князя-манаха, і Войшалк быў забіты сынам і спадкаемцам караля Данііла, Львом Данілавічам.

Пасля Войшалка ў ВКЛ валадарыў галіцка-валынскі князь Шварн Данілавіч. Аднак, па невядомых спецыялістам прычынах, улада ў Літве вярнулася ў рукі мясцовага манарха, а менавіта Тройдзеня.

Некаторыя літоўскія гісторыкі жадаюць бачыць у прыходзе літоўскага ўладцы нейкі зварот да «нацыянальных каштоўнасцяў» у тым ліку паганства, хаця акалічнасці атрымання ўлады Тройдзенем невядомыя.

Затое з Галіцка-Валынскага летапісу дакладна вядома пра хрысціянскіх братоў вялікага князя, што не сведчыць на карысць нейкага «літоўска-паганскага» характару дзяржавы, а наадварот гаворыць пра «падвойную прыроду» ВКЛ, у якім улічваліся інтарэсы як Літвы, так і Русі.

Менавіта Тройдзень нарэшце пачынае паспяхова супрацьстаяць валынцам, якія да гэтага практычна ўвесь час бяруць верх над літоўцамі, прынамсі ў запісах валынскіх храністаў.