"А што калі на месцы таго хлопчыка апынуўся б мой сын? І хтосьці, зараз быў бы замест мяне. Ён бы проста пакінуў яго?"
Юрый глядзеў на хлопцаў, якія выцягвалі параненых, і думаў пра свае далейшыя дзеянні. Затым ён стаў павольна адыходзіць да варонкі.
– Давайце ж, хутчэй! Пакуль танкі не пайшлі ў атаку! – падганяў старшы лейтэнант сваю групу.
– А дзе сяржант, дзе Люты? – нехта спытаў з натоўпу.
– Вось жа зараза! – сказаў камандзір і сціснуў зубы.
Юрый Люты не паслухаўшыся загаду ўжо ўзбіраўся па цяжкай друзлай глебе, выбіраўся з сырой глыбокай варонкі наверх. Сяржант высунуў галаву і паглядзеў у бок узарванай царквы: чырвоная цэгла, чорныя званы і ламаныя іконы. Не было відаць дзіця. Пад шум выбухаў, Юрый адважна выбраўся на паверхню. Ён думаў толькі пра свайго сына, гэта надавала яму смеласці. Бясстрашнасць гнала наперад. Салдата зусім не хвалявала, што будзе з ім потым і што будзе з ім у сучаснасці. Ён выразна і напорыста хацеў толькі аднаго – адшукаць безабароннага дзіцяці. Перабягаючы праз вуліцу, непадалёк ад сяржанта, нядобра бліснула разрывам снарада. Асколкі разляцеліся ў бакі, як велізарная падпаленая зграя крумкачоў. Тады ж металічны асколак зачапіў плячо Лютага і збіў яго з ног. Юрый упаў, лёг каля мёртвай жанчыны і, ад болю і страху, парывіста і коратка вылаяўся. Ён прыўзняўся, пабег далей, дабраўся да руін царквы. Апынуўшыся на месцы, салдат агледзеў ламаныя сцены, але не сваю рану. Потым зайшоў за кучу цэглы і, сагнуўшыся, прайшоў крыху наперад. Юрый усё круціў галавой, шукаў дзіця, але яго нідзе не было. Адчуваючы расчараванне, ён перастаў чуць гучныя гукі, няправільныя думкі глушылі галаву да таго часу, пакуль на вочы не трапіліся пыльныя дзверы падвалу са свежымі адбіткамі дзіцячых рук. Сяржант без вагання расчыніў жалезныя дзверы. Яркае дзённае святло ўварвалася ў цёмны падвал і асвятліла маленькае захламленае памяшканне. Страшнымі вачамі адтуль глядзелі мурзатыя дзеці: дзесяцігадовы хлопчык і шасцігадовая дзяўчынка. Брат і сястра прыціснуліся адно да аднаго і з асцярогай думалі пра салдата. Вакол іх было шмат раскіданых фанцікаў і бляшанак ад рознай ежы, святло таксама асвятліла раскладушкі. Гэта маленькае бамбасховішча ратавала дзяцей ужо не першы дзень. Юрый не ведаў дакладна, колькі часу цярпелі ізаляцыі бедныя дзеці. Гледзячы на іх худыя целы і на бледныя твары, якія дзіка і напалохана накіраваліся на яго, хацелася хутчэй вызваліць іх з палону.
– Падымайцеся! Хутчэй! – загадваў Люты.
Салдат адсунуў аўтамат за спіну, каб не палохаць хлопчыка, які чамусьці глядзеў толькі на зброю. Юрый не хацеў залазіць у сховішча і сілком выцягваць дзяцей. Улавіўшы дзіцячыя спалоханыя погляды, здавалася, што траўміраваныя дзеці яго набліжэнне расцэняць як пагрозу, і салдат толькі дадасць болю і злосці ў іх маленькія сэрцы.
– Я вас уратую! Не бойцеся! – угаворваў ён дзяцей, – Вось бачыце, на грудзях сцяг наш. Я свой. Смялей. Ну!
Юрыю Лютаму шанцавала, што варожая артылерыя ссунула цэль, біла крыху далей.
– Давайце ж, сюды, – спакойна казаў Юрый, баючыся яшчэ больш напалохаць дзяцей, – Я вас адвяду ад выбухаў, – працягнуў ён руку.
Каравокая дзяўчынка ў брудных жоўтых нагавіцах і сіняй кофце заплакала, яшчэ мацней схапіўшыся за брата. Хлопчык нешта сказаў ёй на вушка, і сястра, не перастаючы ліць слёзы, забралася яму на спіну. Яны выбраліся наверх па жалезнай лесвіцы.
– Я ўратую вас, даверцеся мне! – казаў Юрый сінявокаму хлопчыку ў цёмнай вопратцы, – Добра?
Старэйшае дзіця адважна кіўнула галавой. Яно больш не моргала пры выбухах, толькі хутка аглядала тэрыторыю. Сяржант адсунуў аўтамат, прыбраў яго са спіны, цяпер ён вісеў пад рукой.