Главные герои этой головоломки – престарелый отец Гераним Казимир Лыщинский, бывший судья городской брестский и подстолий мельницкий, действующий подсудок брестский земский, его жена Софья и их четверо сыновей: Матвей, Казимир, Петр и Викентий.

Самый знаменитый из них – подсудок воеводства Брестского Казимир Лыщинский, жертва и герой.

Всех участников этой истории и не перечислить. Свой неизгладимый след в ней оставили король польский и великий князь литовский Ян III Собеский и все высшее католическое духовенство Великого княжества Литовского (ВКЛ) и Королевства Польского. Через личного представителя Джакопо Кантельмо действовал папа римский. К ним присоединились сенаторы и депутаты обеих палат сейма Речи Посполитой, главный государственный обвинитель ВКЛ, маршалок Варшавского сейма, адвокаты и еще много-много заинтересованных лиц, большей частью завидующих чужому богатству и чужому успеху.

Три с лишком столетия множество людей пытались разобраться в этой исторической загадке. Однако и на сегодня все точки над «i» расставить не получилось. Так что, вооружившись представленной здесь информацией, вы сможете заняться расследованием самостоятельно.

Л. М. Дроздов

Слова ад суаўтара

Человека, человека давайте мне!

И.А.Гончаров «Обломов»

У сумнай гісторыі жыцця і смерці Казіміра Лышчынскага ўсё проста і зразумела толькі на першы погляд: жыў-быў шляхціч сярэдняе рукі, пазычыў грошы суседу, а той замест каб аддаць з падзякай, напісаў данос, абвінаваціўшы крэдытора ў атэізме. На двары канец XVII стагоддзя, абвінавачаны трапляе ў вязніцу, а пасля – на вогнішча разам са сваім атэістычным трактатам, ад якога толькі й засталося, што быў ён вельмі атэістычны.

Чытаючы шматлікія, чаго тут хаваць, артыкулы, кнігі і дакументы, датычныя Казіміра Лышчынскага, немагчыма адпрэчыць адчуванне, што гэта сцэнар вострасюжэтнага серыяла «Юрыст, спалены на вогнішчы» ў стылі unreliable narrator, бліскуча рэалізаваны Уілкі Колінзам у класічным «Месячным камені». Упэўненыя галасы ненадзейных або недасведчаных сведкаў ткуць супярэчлівую і шмат у чым непераканаўчую гісторыю. Што там казаць, гісторыю, у якую амаль немагчыма паверыць, калі б не надавала ёй незваротную сапраўднасць жудасная сцэна смяротнага пакарання: чалавеку адсякаюць галаву, цела спальваюць, а попелам страляюць з гарматы.

Глыбейшае знаёмства з гісторыяй Казіміра Лышчынскага здзіўляе, з аднаго боку, колькасцю пытанняў, якія дагэтуль застаюцца без адказу, а з другога – колькасцю дакументаў, якія патэнцыйна могуць гэтыя адказы прапанаваць, але дзесяцігоддзі ляжаць у архівах некранутымі. Тым больш, што дзякуючы сучасным тэхналогіям шмат якія рэдкія выданні і нават архіўныя матар’ялы можна атрымаць праз інтэрнэт малым коштам і не злазячы з канапы.

Уражваюць, не заўсёды прыемна, яскравыя характары. Вось інтэлектуал Лышчынскі, седзячы ў сваіх Лышчыцах, выпісвае ў таемны сшытак «чалавек есть творцам Бога». Вось Пётр Станіслаў Грэк адчайна шукае шляхоў заняць добрую пасаду ў Берасцейскім ваяводстве. Вось Людвік Пацей бароніць на Варшаўскім сойме свайго калегу і земляка Лышчынскага, але ў нейкі момант адыходзіць у цень – каб праз некалькі год зрабіць фантастычную кар’еру аж да найвышэйшай у Вялікім княстве пасады ваяводы віленскага. А вось Анджэй Хрызастом Залускі, біскуп, лацініст, палітык і садыст у адной асобе, нават пасля смерці Лышчынскага не можа супакоіцца і распісвае на паперы тыя пакуты і здзекі, якія, на шчасце, у самых варварскіх сваіх падрабязнасцях не адпавядаюць рэчаіснасці. Вось і папскі нунцый Якуб Кантэльма, які шкадуе, што не атрымалася ўжыць да абвінавачанага «належныя» па стандартах інквізіцыі катаванні.