Тады зразумела, чаму частка адраджэнцаў нацыі «пайшла» у дэпутаты ВС 12-га склікання да мікрафонаў, радыё- і тэлетрансляцый. Каб у выніку іх дэпутацыі мова і арфаграфія сталі адраджэнскімі, каб правільна на тарашкевіцы адрадзіўся наш народ, гледзячы на іх выступы па TV, арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці. Бо нямала адраджэнцаў нацыі ўладкаваліся пасля так званага адраджэння каля амерыканскай касы РС і яе мікрафонаў.
А насамрэч палітыканскай значнасцю першачарговасці моўнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоўная ідэалогія зянонаўшчыны справакавала ўзыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай чырвона-зялёнай «русскоязычной» ідэалогіі ЧЗ лукашызму, і… Аляксандра Лукашэнкі.
«Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко) [23]. Праграма Аляксандра Лукашэнкі (svaboda.org), 2010.
Магчыма, каб падтрымаць гэтыя тэзісы пасля першага канстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту, які, паводле меркавання апазіцыі, ажыццявіў першы прэзідэнт Беларусі пасля рэферэндуму-1996, зянонаўцы неўзабаве разам з народам двойчы легітымізавалі лукашэнкаўскую ўладу праз удзел Пазьняка, яго партыі, іншых каманд кандыдатаў, іх паплечнікаў, у наступных прэзідэнцкіх кампаніях, у якіх спачатку «элегантна» (2001 год), а затым «пераканаўча» (2006 год) перамог Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаю, што легітымнасць палітычнай улады ўключае прызнанне палітычнымі сіламі і народам правамернасці спосабаў абрання ўлады, а значыць, ЧЗ лукашызм, дзякуючы легітымізацыі яго ўлады народам і пазьнякоўцамі праз іх удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў, правамерна, легітымна гаспадарыў пасля 24 лістапада 1996 года ажно да 19 снежня 2010 года [24]. Легитимность политической власти | это… Что такое Легитимность политической власти? (academic.ru)