«Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублікаваў выступ Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info), 2008.
25 жніўня 2016 года. «У цыклі Свабоды „Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці“» – інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідарам Апазіцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org), 2019.
У ім ён сказаў: «Сілы, каб узяць уладу, ужо не было».
Тады ж я дапісаў каментарый, і «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдаліла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла».
Васіль Быкаў: «Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.
Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
У прыведзенай цытаце з кнігі Васіля Уладзіміравіча апісана яго асабістая памылка, бо ён не прыслухаўся да меркавання Алеся Міхайлавіча. Як следства, зараз бачым вынік дзейнасці тагачаснага БНФ, і можна смела сказаць, што БЧБ частка нацыі, так бы мовіць, праспала ўвесь час так званага адраджэння 1989—1996 гадоў. Бо вялізнай, непапраўнай палітычнай памылкай авангарда Фронту было прызначэнне камандуючым БНФ Зянона Пазьняка. Менавіта дзякуючы яго бязмежным аналітычным здольнасцям і арганізатарскаму таленту ўсе мы, былыя і існыя прыхільнікі тагачаснага БНФ, якія тады бязмежна верылі і давяралі Зянону Станіслававічу, разам з ім, камандуючым, ішлі ў фарватары тагачаснай палітыкі ўлады беларускіх камуністаў і прывялі ў 1994-м да ўлады былую ўладу былой КПБ і яе стаўленіка Аляксандра Лукашэнку.
Некалькі дзён кляпаў гэты каментарый на сайце «Вытокі». Сто разоў рэдагаваў і 9 верасня 2022 года вырашыў спыніцца. Для мяне, хто добра ведае БЧБ свабоду слова і свабоду іншай думкі, бо іх няма і ніколі не існавала ні ў адным БЧБ СМІ (тутэйшым ці замежным), бо гэтае неіснаванне і ёсць сутнасць БЧБ дэмакратыі – або ты ў БЧБ секце і пішаш па БЧБ, як «Радыё Свабода» + абавязкова «Лука-ла-ла-ла ды дыктатура і крывавы рэжым», або ты лукашыст ці кадэбіст, дзіўна, што рэдакцыя сайта «Вытокі» так і не заблакіравала мяне пад час тварэння гэтага опусу і не выдаліла разам з ім. Мяркую, што рэдакцыя яшчэ не вярнулася з вакацыі ці рана пачала капаць бульбу, і ёй не да майго тварэння. Але яна вернецца. Бо задзяўбуць рэдакцыю «Вытокаў» адраджэнцы «Радыё Свабода», сярод якіх нямала пазьнякоўцаў, ці іншых «Нашых Ніў» ды «Новых Часоў», не кажучы ўжо пра ўсю мафію БЧБ СМІ, якая па БЧБ здурнела сама і зрабіла зомбі сваіх БЧБ чытачоў з часоў псеўдаадкрыцця Курапатаў нашым вядомым адраджэнцам нацыі і да сённяшніх дзён, купаючыся ў БЧБ хлусні пра зя-БНФ «Адраджэнне» і яго вялікі БЧБ подзвіг у нашай гісторыі.