У той момант, Алесь успамінаў, як у апошні раз бачыў маму па-сапраўднаму жывой. У той фатальны пахмурны восеньскі дзень, ён падвозіў яе ў аэрапорт. А праз гадзіну самалёт, на борце якога была яго мама, выбухнуў. Хлопца імгненна накрыла сумнымі пачуццямі, болем.
А жанчына, калі паглядзела на Алеся, адчула ўсе матчыны пачуцці, яе вочы напоўніліся слязьмі. Яна хацела абняць сына, таксама ўзаемна прыціснуць яго да сябе. Але толькі зірнула на яго адчайнымі сінімі вачыма, сціснула вусны. Затым сумна пакінула салдат, пайшла, вярнулася да першага пілоту.
Капітан Катляроў, кіраўнік усёй ваеннай групы, знаходзіўся побач з жанчынай-пілотам, калі Алесь, нечакана для ўсіх, падняўся з месца і загаварыў. Камандзір хутка адрэагаваў на ўчынак хлопца і неадкладна падышоў да яго. Ён моцна ляпнуў салдата па плячы. Ад удару, радавы Траўнік расслаблена прыціснуўся да сцяны.
– Збярыся, салдат! Тут няма тваёй мамы! Цяпер тут толькі вайна, твае таварышы і наша будучыня! – строга сказаў глухім голасам камандзір, а затым, смеючыся, дадаў. – Рыхтуйся да скачка, дзяўчынка.
Усё ціха засмяяліся. Гэты смех выклікаў у байцоў лёгкую адцягненасць перад трывожным скачком.
– Гэта датычыцца ўсіх! Рыхтуемся да скачка! Хутчэй! – збянтэжана і грозна паглядзеў на сваю каманду трыццаціпяцігадовы капітан, а затым, злёгку прыжмурыўшы блакітныя вочы, пачухаў свой тонкі ружовы нос.
Усе салдаты неадкладна ўсталі і павярнуліся да камандзіра, закрыўшы сабой прастору перад Алесем. А хлопец, усё ж паспрабаваў выцягнуцца, як мага вышэй падняў галаву, і зноў паглядзеў у бок дзвярэй у кабіну кіравання. Але жанчыны ўжо не было.
Алесь змрочна апусціўся на пяткі і сумна павярнуўся да капітана. Тут жа перад ім адчыніліся дзверы фюзеляжа для выхаду парашутыстаў у неба. Хлопец адразу ж адчуў увесь паток халоднага паветра, які цалкам ахапіў яго твар. Дзікі навальнічны парыў шумеў, біў па твары, вяртаў Алеся ў цвярозыя пачуцці. Тым самым дазваляў хлопцу сканцэнтравацца перад скачком. На шчасце, для радавога Траўніка гэта будзе не першы скачок з парашутам. У студэнцкія гады ён ужо скакаў з самалёта, і зараз у яго не ўзнікала ніякіх праблем зноў гэта зрабіць. Усё што яго насцярожвала, гэта толькі начны скачок у невядомасць. Ён не ведаў, якая стаіць задача перад салдатамі і што там унізе. Алесь глядзеў на капітана і чакаў загад. А камандзір глядзеў за спіну Алеся, пільна разглядаючы сваіх салдат.
– Агуркоў, што ты там круцішся? – гучна крыкнуў круглатвары капітан Катляроў. – Сяржант Сядоў, дапамажы ты ўжо яму.
Худы хлопец Агуркоў не бачыў капітана і не чуў, пра што яму даносіў Катляроў. Спалоханы васемнаццацігадовы салдат баяўся скачка, баяўся палёту, прызямлення і ўсяго таго, што чакае яго на зямлі. Ён дрыготкімі рукамі калупаў зашчапкі на рамянях.
– Траўнік гатовы? – выбухова спытаў капітан.
– Да чаго?.. Не! Так! – не чакаючы пытання, разгублена адказаў Алесь, гледзячы прама ў круглыя вочы камандзіра.
Затым, Алесь надзеў на твар празрыстую маску і паказаў вялікім пальцам левай сціснутай далоні на тое, што ён быў гатовы.
– Памятай, радавы, чырвоны дах! Чырвоны дах! – праз гучны шум самалёта і хрыплага свісту парываў паветра, Катляроў паўтараў двойчы. – Пайшоў! Пайшоў! – узяўшыся за каўнер салдата Траўніка, высакарослы капітан пацягнуў яго да выхаду. – Першы пайшоў!
Алесь выпаў з самалёта, ляцеў, як камень, уніз. Сустрэчнае халоднае паветра біла па ўсім целе. А навальнічны вецер яшчэ не ахапіў прастору дэсантуючага салдата, таму хлопцу было лягчэй апускацца да зямлі.
Уся група салдат ужо знаходзілася па-за самалётам. А ўнізе, справа ад салдат, мігцелі выбухі. Паласой гарэў жоўта-чырвоным полымем гарызонт. Дзесьці на ўсю моц ідуць бітвы. Грукатала артылерыя, перакрыкваючы гром.