«Вопыт адбыўся па завяршэнні святкавання апошняга званка. Упершыню паспрабаваўшы спіртное, я не разлічыла сілы і ў выніку на невялікі прамежак часу развіталася з жыццём. Памятаю, што мне было вельмі дрэнна, мяне завялі ў нейкі дом, паклалі на канапу, пасля чаго аднакласнікі выйшлі з пакоя. Раптам, без папярэджання, я адчула сябе над сваім целам, лётаючай пад столлю. Нічога не разумеючы, пачала азірацца па баках. І тут заўважыла чалавека, ляжачага на канапе. З лёгкім здзіўленнем пазнала ў дзяўчыне сябе. Падляцела крыху бліжэй да свайго цела і пачала з цікавасцю разглядаць. Адзначыла, што выглядаю кепска: бледная нібы смерць, рысы твару завастрыліся, у купе з доўгімі чорнымі зблытанымі валасамі, змяячыміся па падушцы, дзіўнае атрымлівалася відовішча. Яшчэ падумалася, што ў люстэрку я выглядаю інакш. Не таму, што зараз я адчувала сябе не лепшым чынам, а проста інакш. Нават будучы мёртвай (к гэтаму моманту я асэнсавала, што я ўжо на «тым свеце»), я мела выгляд куды больш жывы, чым у люстрэрку. Я зразумела, у чым справа! Адлюстраванне ў люстры заўсёды плоскае, як на карціне або фотаздымку, а тут я бачу сябе аб'ёмна! Значыць, іншыя людзі бачаць мяне не такой, якой я прывыкла сябе ўяўляць, яны бачаць мяне такой, якой я бачу сябе зараз. Нарэшце мне надакучыла сябе разглядаць, я пачала азірацца ў пошуках выхаду. Заўважыла адчыненую фортку і паляцела да яе – мне было цікава паглядзець, а што там, на вуліцы. Нейкая сіла нібы цягнула мяне паглядзець, што там. Магчыма, гэта сіла называецца дапытлівасцю?

Але маю ўвагу адцягнулі галасы з суседняга пакоя. Захацелася паслухаць, што яны кажуць. Я мысленна выказала пажаданне – адно імгненне – і яно споўнілася. Я раптоўна, адразу, у гэтую ж секунду, не перамяшчаючыся, апынулася за спінамі размаўляючых. Крыху паслухала, расчаравалася – усё, што яны казалі, падалося мне такім нецікавым, непатрэбным, лішнім. І не шкада ім марнаваць час, несучы такую бязглуздзіцу?.. Хацела паведаміць аб гэтым – і здзівілася, што мяне ніхто не чуе. Потым зразумела, што яшчэ і не бачыць. Задумалася – і зноў без якога-небудзь пераходу апынулася ў «сваім» пакоі – там, дзе памерла. Я разважала аб апошніх падзеях, лунаючы ў паветры. І тут у «мой» пакой зайшло некалькі чалавек. Мне гэта не спадабалася, хацелася пабыць адной, у цішыні, добра ўсведаміць усё, што са мной адбылося і вырашыць, што рабіць далей, яны ж прыйшлі парушыць мой спакой. Я насупіла бровы, так як заўсёды гэта рабіла, калі хмурылася. Тым самым зразумела, што, хоць мяне і не бачаць, але я ўсё роўна маю «цела». Яно больш лёгкае і празрыстае, чым тое, што ляжыць на канапе, але знешне дакладна такое ж. Мая знешнасць не змянілася «там».

Яны мяне пачалі трэсці, гэтыя людзі!

– Што вы робіце?! Не трэба! Пакіньце мяне ў спакоі!!!

Крычу, а мяне ніхто не чуе. Раззлавалася не на жарт. Выбух гневу – і я зноў у сваім целе, вярнулася ў сябе так жа раптоўна, як і выйшла (вылецела) з сябе.

Божа, як дрэнна. Што я нарабіла? Хачу назад, на волю, дзе не круціцца галава і не плыве ўсё перад вачыма, і ніштоне скоўвае твой рух, дзе няма гэтага давячага пачуцця абмежаванасці рамкамі ўласнага цела».

Аналізуючы свае адчуванні, узнікшыя падчас знаходжання па той бок люстра, акрамя пералічанага, я адзначыла, што час «там» адчуваецца інакш: няма хвілін, гадзін, дней, месяцаў і гадоў, а ёсць толькі імгненне і вечнасць – імгненне адчуваецца, дзякуючы здольнасці ажыццяўляць свае жаданні ў адзін момант з іх узнікненнем (прычым гэта адбываецца міжвольна), а вечнасць успрымаецца як пачуццё не-трэба-нікуды-спяшацца (няма куды) і таксама як немагчымасць вымераць працягласць адбываючыхся падзей, час падаецца расцягнутым да бясконцасці.